Рэспубліканская бронзавая перамога ў лёгкаатлета з Дзятлаўскай ДЮСШ.
У студзені 2019 года на лёгкаатлетычным манежы ў Гомелі прайшла першая ў новым годзе Рэспубліканская сустрэча наймацнейшых лёгкаатлетаў, у якой прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты 2004-2005 гадоў нараджэння.
Дзятлаўскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу на спаборніцтвах у асабістым заліку прадстаўлялі яе выхаванцы Леанід Герасімчык і спартсменка-выхаванка Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, цяперашняя спартсменка-навучэнка Гродзенскага вучылішча алімпійскага рэзерву Варвара Кончык.
У спаборніцтвах па бегу на дыстанцыі 60 метраў Леанід Герасімчык фінішыраваў з вынікам 7,62 секунды. На цырымоніі ўзнагароджання ён падняўся на трэцюю прыступку п’едэстала – стаў бронзавым прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. Яго трэнер-выкладчык – Аляксандр Кучынскі.
Варвара Кончык выступіла ў дзвюх дысцыплінах: 2000 метраў спартыўнай хадзьбы з вынікам 10.04.95 – 5 месца, і 3000 метраў спартыўнай хадзьбы з вынікам 16.21.82 – 8 месца. Яе рыхтавала трэнер-выкладчык –Святлана Лагута.
Усе ўдзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Таксама Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі былі падрыхтаваны спецыяльныя ўзнагароды для спартсменаў, якія не сталі пераможцамі, але паказалі высокія вынікі.
Віншуем уладальніка бронзавай перамогі Леаніда Герасімчыка з узнагародай і жадаем выдатных і выніковых сезонаў і поспехаў на будучых стартах.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота прадаставіў трэнер-выкладчык ДСЮШ Аляксандр Кучынскі
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…