Мяне вельмі радуе тое, што ўсё часцей успамінаюць аб сваёй малой радзіме тыя людзі, якія сталі паспяховымі ў жыцці, дасягнулі вышынь у бізнэсе, навуцы, спорце.
У кожнай мясцовай школы ёсць свае знакамітыя выпускнікі. І як жа ўсё-такі здорава, што малая зямля нараджае сапраўды вялікія сэрцы.
Як педагог лічу, што, напэўна, самым важным у выхаванні падрастаючага пакалення з’яўляецца выхаванне патрыятызму, любові да Радзімы, пачуццё гонару за сваю малую радзіму. Гэта галоўныя эмоцыі, якія з’яўляюцца і напаўняюцца з самага нараджэння і да апошняга дня на гэтым свеце. І ў нашых сілах зрабіць тыя месцы, што выхавалі нас, яшчэ больш прыгажэйшымі і лепшымі. Радзіма для кожнага з нас – гэта памяць аб гісторыі, народная культура і імкненне перадаць яе нашчадкам, памяць сэрца і шчодрасць душы. Любіць Радзіму, вялікую і малую – гэта значыць рабіць усё, што ад цябе залежыць, каб землякам жылося лепш.
Малая радзіма – зусім не маленькая для душы і сэрца, гэта частка нашага жыцця, наша дзяцінства і юнацтва, першыя сябры і першае каханне, першыя надзеі, перамогі і няўдачы. І дзе б потым нам ні даводзілася бываць, менавіта бацькоўскі край застаецца самым райскім месцам на зямлі, дзе самае свежае паветра, самая смачная вада і самы таямніча-загадкавы лес.
Куды б ні закінуў нас лёс, заўсёды будзем звязаны нябачнымі ніткамі са сваёй малой радзімай, якая заўсёды жыве ў сэрцы. Як дрэвы, мы сілкуемся яе сілай. Мне здаецца, што той, хто не любіць родныя мясціны, той нічога любіць не здольны. А рану, нанесеную малой радзіме, праўдзівы патрыёт адчувае ў глыбіні свайго сэрца.
Я цаню мудрасць продкаў, якія стварылі мноства прыказак і прымавак пра Радзіму: «Хто за Радзіму б’ецца, таму сіла падвойная даецца», «Любоў да Радзімы ў агні не гарыць і ў вадзе не тоне», «Шмат краін прайшоў, а дабро толькі на радзіме знайшоў», а мая бабуля Таццяна заўсёды любіла паўтараць: «Родная зямелька і ў сне сніцца». А мне многія гады сніцца і сама бабуля, пяшчотная і добрая, як сама зямля родная.
Канстанцін КАРНЯЛЮК
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…