У актавай зале райвыканкама прайшла рабочая нарада з кіраўнікамі ўстановаў адукацыі і аздараўленчых лагераў, прысвечаная арганізацыі аздараўлення дзяцей у летні перыяд.
Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка павітаў удзельнікаў семінара і вызначыў ключавыя асаблівасці работы са школьнікамі ў час летніх канікулаў:
– Сёлета на Дзятлаўшчыне на працягу лета будуць працаваць 33 лагеры розных тыпаў, у якіх пройдуць аздараўленне 1075 дзяцей. Асаблівая ўвага будзе надавацца адпачынку дзяцей-сірот, дзяцей з прыёмных сем’ях, чые пуцёўкі будуць датавацца з абласнога бюджэту. Таксама будзе функцыянаваць такая форма работы, як працоўныя лагеры, упершыню на базе Казлоўшчынскай школы пройдуць дзесяцідзённыя ваенна-палявыя зборы па прадмеце “Дапрызыўная падрыхтоўка”. Каб лета прайшло для нашых дзяцей насычана, бяспечна і карысна, важна на старце кампаніі ўлічыць усе нюансы работы такіх установаў.
У ходзе сустрэчы былі пастаўлены задачы на сезон адпачынку лета-2026. Спецыялісты расказалі аб змяненнях у сістэме выдачы пуцёвак на аздараўленне, арганізацыю харчавання, гігіенічныя патрабаванні да летнікаў, умовы захавання пажарнай бяспекі і грамадскага правапарадку. Не засталіся без увагі пытанні занятасці непаўналетніх і адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў у час канікулаў.
Начальнік аддзела адукацыі Марына Лашкоўская расказала падрабязней пра новую форму канікулярнай работы для старшакласнікаў – ваенна-палявыя зборы, у якіх прымуць удзел 100 % юнакоў, якія скончылі 10 клас:
– На базе Казлоўшчынскай сярэдняй школы ў рамках выканання вучэбнай праграмы “Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка” пройдуць абавязковыя 10-дзённыя вучэбна-палявыя зборы па дапрызыўнай падрыхтоўцы ў аб’ёме 60 навучальных гадзін. Яны будуць арганізаваны ў форме кругласутачнага палатачнага лагера ваенна-патрыятычнага профілю “Абаронца – збор ДП”, які будзе працаваць з 26 мая па 6 чэрвеня, дзе збяруцца юнакі 10 класа ўсіх школ раёна. Цяпер ва ўстановах адукацыі праводзіцца інфармацыйна-тлумачальная работа са старшакласнікамі і іх законнымі прадстаўнікамі, фарміруецца кадравы састаў педагагічных работнікаў, якія будуць задзейнічаны ў правядзенні вучэбна-палявых збораў.
Марыня Яўгеньеўна паведаміла, што Казлоўшчынская сярэдняя школа прадаставіць матэрыяльна-тэхнічную базу для арганізацыі вучэбна-палявых збораў: будзе арганізавана кругласутачнае знаходжанне, харчаванне ўдзельнікаў лагера. Навучальныя заняткі ў першай палове дня правядуць кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні і настаўнікі дапрызыўнай падрыхтоўкі, у другой палове дня юнакоў чакаюць выхаваўчыя мерапрыемствы. Аддзелам адукацыі, раённым вучэбна-метадычным кабінетам будзе ажыццяўляецца каардынацыя работы з установамі адукацыі, Дзятлаўскім раённым ваенным камісарыятам, вайсковай часцю № 35544, АУС райвыканкама, Дзятлаўскім РАНС, Дзятлаўскай ЦРБ па арганізацыі вучэбна-адукацыйных установаў, а таксама метадычнае суправаджэнне дзейнасці педагагічных работнікаў, задзейнічаных у правядзенні вучэбна-палявых збораў. Для дзяўчат 10 класа па вучэбным модулі “Медыцынская падрыхтоўка” з 26 мая па 6 чэрвеня вучэбнай праграмай прадугледжаны практычныя заняткі ў аб’ёме 60 гадзін, якія будуць праводзіць настаўнікі медыцынскай падрыхтоўкі на базе школ з запрашэннем спецыялістаў установаў аховы здароўя.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
В рамках республиканской инициативы по благоустройству «На родной земле – Живи Как Хозяин», инициатором которой…
В центре культуры "Витебск" разработана сувенирная продукция XXXV Международного фестиваля искусств "Славянский базар в Витебске".…
https://www.youtube.com/embed/SlVyMBrPtEc В последнее время фиксируются случаи, когда гражданам в мессенджерах приходят сообщения о якобы неоплаченных…
Гречиху в Беларуси посеяли на половине запланированных площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
На стадионе Средней школы №1 города Дятлово имени А.М. Чурило прошел районный слёт юных спасателей-пожарных…
Год беларускай жанчыны праходзіць на Дзятлаўшчыне пад эгідай пашаны да прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва розных…