Папоўніць сілы, умацаваць здароўе, правесці вольны час якасна і карысна ў час летніх канікулаў юным спартсменам з гарадскіх і сельскіх школаў, як і летась, прадаставілася магчымасць у спартыўна-аздараўленчым летніку дзённага знаходжання “Алімпіец” пры  Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Лагер працуе з 4 па 27 чэрвеня (18 дзён) на базе сярэдняй школы №3. Дзеці – выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, якія на працягу ўсяго навучальнага года наведвалі вучэбна-трэніровачныя заняткі па відах сорту.

У летніку “Алімпіец” – цікава

Праграма дзіцячага адпачынку ў спартыўна-аздараўленчым лагеры “Алімпіец” скіравана на дзяцей рознага ўзросту і фізічнай падрыхтаванасці, на развіццё фізічнай, пазнавальнай дзейнасці падлеткаў, змяшчае шэраг разнастайных мерапрыемстваў.

– Асноўная ўвага на фізічнае выхаванне і спартыўныя трэніроўкі, якія прадугледжваюць вучэбна-трэніровачныя заняткі па розных відах спорту для ўдасканалення спартыўнага майстэрства, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця, – дзеліцца дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута. –

На працягу ўсяго перыяду работы летніка для дзяцей таксама распрацаваны заняткі, якія накіраваны на навучанне асновам выжывання ў складаных умовах і сітуацыях, правілам арыенціравання на мясцовасці і па картах мясцовасці, на навучанне аказання першай медыцынскай дапамогі, псіхалагічную падтрымку ў экстрэмальных сітуацыях, спартыўны турызм.

Шэраг мерапрыемстваў распрацаваны на экалагічнае выхаванне падлеткаў: захаванне прыроды, веданне лесу, флоры і фаўны.

– Акрамя гэтага будуць праводзіцца раённыя мерапрыемствы, – расказвае Святлана Лагута. – Так, напрыклад, спачатку плануецца правесці спартакіяду па разнастайных відах спорту ўнутры летнікаў. Напрыканцы работы аздараўленчых летнікаў пройдзе раённая спартакіяда, у якую ўвойдуць спаборніцтвы па розных відах спорту: шашках, шахматах, лёгкай атлетыцы, піянерболе, міні-футболе.

А выхавальнікі хто?

З юнымі спартсменамі на перыяд летняга адпачынку працуе прафесійная каманда трэнераў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

– Бацькі, якія адпраўляюць дзяцей у лагер Алімпіец”, могуць быць упэўнены, што веды, уменні і навыкі, атрыманыя ў лагеры, дапамогуць раскрыць спартыўны патэнцыял падлеткаў і пашырыць іх кругагляд, – адзначыла Святлана Лагута.

Вясковыя спартсмены не застануцца ўбаку

– На базе Жукоўшчынскага дзіцячага сада – базавай школы, Наваельнянскай сярэдняй школы, Казлоўшчынскай сярэдняй школы арганізаваны спартыўныя атрады, – дзеліццца Святлана Іванаўна, – адпачываць у якіх маюць магчымасць выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы з сельскай мясцовасці. Працуюць з дзецьмі трэнеры-выкладчыкі.

– Колькі навучэнцаў адпачнуць і пройдуць аздараўленне ў вашым летніку?

– Сёлета жадаючых адпачыць у параўнанні з мінулым годам у спартыўным летніку значна больш. Таму мы  павялічылі колькасць пуцёвак. У гэтым годзе ў спартыўна-аздараўленчы летнік “Алімпіец” залічаны 50 чалавек.

Працягласць дня – на карысць бацькам

Працоўны дзень лагера пачынаецца ў дзевяць  гадзін і доўжыцца да шаснаццаці гадзін. Па просьбах бацькоў з 16 да 17 гадзін у лагеры працуе дзяжурная група выхавальнікаў, якая арганізуе вольны час дзяцей з карысцю.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Работа па закліку сэрца

“Дзякуй, настаўнік! Прымайце паклон да зямлі!”

Цудоўнаму бібліятэкару прысвячаецца

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

3 Комментарии

  • Молодцы! Хотелось бы так же активно и интересно отдыхать.

  • Хорошего лета.

  • Тоже в лагерь захотелось… Эх, где же моя молодость?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации