Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак прыняць удзел у мерапрыемствах, якія будуць праходзіць тут у час летніх канікулаў.
Сёлета бібліятэка прымае ўдзел у раённай прома–акцыі “Разам з кнігай мы расцём” (наведванне дзіцячых садкоў, арганізацыя гучных чытанняў) і “Бібліятэка Open air” (стварэнне летніх пляцовак для чытання). У рамках акцый праводзім конкурс летняга чытання “Летніх кніжак карусель”. Для ўсіх аматараў кніг працуе пашыраная выстава-прапанова “Фарбы дзяцінства”. Юныя чытачы змогуць зрабіць “Вандроўку з божымі кароўкамі” па кнігах сучаснай беларускай пісьменніцы Алены Масла. Да Года малой радзімы распрацавана краязнаўчая віктарына “Маленькі астравок маёй зямлі”.
Свята дзяцінства “Вось яно якое, наша лета!”, якое ладзілася ў бібліятэцы, наведалі дзеці з дзіцячага сада. На працягу лета бібліятэчны дэсант у садку яшчэ правядзе гадзіну чытацкіх задавальненняў “Там, на невядомых дарожках” і гучныя чытанні па творах Барыса Захадэра і Андрэя Усачова. З дзецьмі школьнага лагера “Здаравячок” плануецца арганізаць духоўную гутарку “Еўфрасіння Полацкая”, забаўляльна-пазнавальную гульню “Заалагічныя забегі”, відэа-ўрок “Беларусь, табой ганаруся я па праву”.
Прыемнага адпачынку ўсім дзецям, чакаем іх у нашай бібліятэцы.
Людміла АНТОНЧЫК,
бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі
Стоит почитать:
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…
Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…
В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…
Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
View Comments
Адпачываць з цікавай кнігай -- і прыемна, і карысна