Цудоўную пару самых вялікіх школьных канікулаў адкрывае яркае і вясёлае свята – Міжнародны дзень абароны дзяцей, які на Дзятлаўшчыне традыцыйна адзначаюць гульнёва-забаўляльнай праграмай.

Сёлета таксама ў гарадскім скверы каля раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці сабраліся маленькія жыхары раёна разам са сваімі бацькамі, дзядулямі і бабулямі.

Работнікі культуры і юныя самадзейныя спевакі падрыхтавалі для іх вясёлыя песні, танцы, конкурсы з прызамі і займальныя летнія чэленджы. Разам з артыстамі ўзорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх” дзеці павесяліліся ад душы, развучылі новыя флэш-мобы і пафатаграфаваліся. Супрацоўнікі раённага аддзела Дэпартамента аховы пазнаёмілі гасцей свята са сваімі чатырохногімі памочнікамі – службовымі сабакамі.

Супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС таксама падрыхтавалі для малечы сюрпрыз: у межах акцыі “Бяспечныя канікулы” ў гульнявой форме яны паўтарылі правілы пажарнай бяспекі, правялі спаборніцтвы па перацягванні пажарнага рукава, узбадзёрылі імправізаваным фантанам з пажарнай машыны.

Таксама дзятлаўчан запрасілі і надалей далучацца да марафона забаўляльных праграм, які будзе доўжыцца ў раёне на працягу ўсяго лета.

Дарослыя, якія наведалі мерапрыемства разам са сваімі дзецьмі, падзяліліся ўражаннямі.

Канстанцін Дзісько:

– Мы з дачушкай Сафіяй прыйшлі на свята павесяліцца, а таксама падтрымаць жонку і матулю Алену, якая працуе на свяце разам з калегамі з Дзятлаўскага РАНС. Дачцэ вельмі падабаецца ўсё: яна з задавальненнем пагушкалася на арэлях у парку, падтрымала ўсе танцы, таксама мы разам наведалі ўсе тэматычныя пляцоўкі. Мора станоўчых эмоцый! Абавязкова будзем наведваць такія мерапрыемствы яшчэ.

Ганна Шыкутс:

– На свяце мы разам з дзвюма дачушкамі – Марынай і Эвелінай. Цудоўнае свята, усім нам вельмі падабаецца. Старэйшая дачка забаўляецца самастойна з іншымі дзеткамі, атрымала салодкі прыз. Малодшанькая ў матулі на руках таксама вельмі хоча весяліцца, нават пабегла б, калі б ужо ўмела. Хачу сказаць дзякуй арганізатарам свята за тое, што ў сваім горадзе непадалёку ад дома можна так цудоўна бавіць час разам з дзецьмі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации