Лета – час адпачынку, гульняў, забаў і, вядома, чытання самых цікавых кніг. Для многіх дзяцей у дні летніх канікулаў бібліятэка становіцца не проста домам, дзе жывуць кнігі, але і адным з месцаў правядзення вольнага часу.

Летнія канікулы ў Войневіцкай сельскай бібліятэцы пачаліся з бібліятэчнага асарці “Востраў Чыталія на планеце Лета”. Дзеці гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі, весяліліся. З дзеткамі з дзіцячага сада правялі гучныя чытанні “Кніжка і малышка”.

У рамках раённай акцыі “Бібліятэка Open air” была арганізавана летняя пляцоўка “Пачытаем, пагуляем, адпачнём – час з карысцю правядзем”. Дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, чыталі скорагаворкі. Для дзяцей старэйшага ўзросту была падрыхтавана гульнёвая праграма. Прысутныя пазнаёміліся з выставай–настроем “Казачны ералаш”.

Лета працягваецца, і мы запрашаем наведаць нашу бібліятэку, дзе вас чакае добры настрой і сустрэча з цікавымі кнігамі.

Святлана КАШЫРЭЦ,
бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

1 Комментарий

  • Современные дети редко дружат с книгой, поэтому важно привлекать их в библиотеку с помощью таких мероприятий.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации