Набліжаецца лета, а гэта значыць, што хутка здейсняцца дзіцячыя мары – яны будуць адпачываць.
Згодна рашэння Дзятлаўскага выканаўчага камітэта ў раёне ў летні перыяд 2018 года запланавана аздараўленне 1400 дзяцей у аздараўленчых летніках, якія будуць арганізаваны ўстановамі адукацыі раёна і дзіцячым аддзяленем “Баравічок” філіяла “Санаторый “Радон”. Аддзелам адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, установамі адукацыі актыўна вядуцца работы па падрыхтоўцы да летняй аздараўленчай кампаніі: праверка бяспечнасці вулічна гульнявога і спартыўнага абсталявання, папаўненне матэрыяльнай базы, падрыхтоўка педагагічных кадраў, планаванне займальнай, насычанай цікавымі падзеямі, выхаваўчай работы ў летніках. На сайтах установаў адукацыі вядзецца рэклама летнікаў, якія будуць працаваць на іх базе.
Ва ўсіх школах раёна ў першую змену ў чэрвені будуць арганізаваны летнікі з дзённым знаходжаннем дзяцей, а ў сярэдніх школах №1 і №3 горада Дзятлава яны будуць працаваць у дзве змены: у чэрвені і ліпені − у сярэдняй школе №3; у чэрвені і жніўні − у сярэдняй школе №1 горада Дзятлава. Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа ў чэрвені арганізуе спартыўна-аздараўленчы летнік з дзённым знаходжаннем для выхаванцаў, якія любяць займацца спортам. У раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў чэрвені будзе працаваць летнік з дзённым знаходжаннем “Бухта радасці” для дзяцей-інвалідаў. У другую змену з канца чэрвеня і амаль да канца ліпеня будзе працаваць летнік “Вектар” на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.
Для падлеткаў ва ўзросце ад 14 гадоў і старэйшых арганізаваны летнікі працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем у сярэдніх школах №1 і №3 горада Дзятлава, Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе і Гезгалаўскай сярэдняй школе. У Казлоўшчынскай сярэдняй школе плануецца работа такога летніка з кругласутачным знаходжаннем у дзве змены. У ім падлеткі будуць заняты працай у сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна, а вольны час напоўняць цікавыя сустрэчы, падарожжы, спартыўныя гульні.
Папулярнасцю сярод падлеткаў штогод карыстаюцца профільныя 9-дзённыя летнікі з кругласутачным знаходжаннем. Плануецца ў чэрвені работа трох такіх летнікаў ваенна-патрыятычнага накірунку для юнакоў-дапрызыўнікоў: у сярэдняй школе №3 горада Дзятлава, Казлоўшчынскай і Наваельнянскай сярэдніх школах, дзе юнакі 10 класа пройдуць вучэбна- палявыя зборы, а ў вольны час яны будуць займацца спортам, падарожнічаць па цікавых мясцінах Беларусі.
Профільныя турыстычна-краязнаўчыя летнікі будуць арганізаваны Дзятлаўскім раённым цэнтрам турызму і краязнаўства (у канцы чэрвеня і ў ліпені запрашае лагер “Сцяжынка”), у канцы чэрвеня – лагер Гезгалаўскай сярэдняй школы, а таксама два турыстычныя лагеры сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. У Год малой Радзімы выхаванцам летнікаў будзе прадастаўлена магчымасць бліжэй пазнаёміцца са знакамітымі мясцінамі Дзятлаўшчыны.
Краязнаўчы профільны летнік “Юны археолаг” плануецца арганізаваць у гімназіі №1 горада Дзятлава ў ліпені, а ў жніўні прыме дзяцей летнік фізкультурна-спартыўнага профілю “Алімпіёнік” у сярэдняй школе №1 горада Дзятлава.
Летам 2018 года запланавана работа 4 профільных 9-дзённых кругласутачных летнікаў, якія будуць размешчаны ў жывапісных мясцінах. Запрашаюцца дзеці з усіх школ раёна.
У Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе будзе ўпершыню адкрыта змена духоўнага выхавання, а ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе плануюць змену эколага-біялагічнага профілю. У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе ўжо трэці год запар прыме дзяцей раённы летнік лінгвістычнага профілю “Лінгваlаnd”, а ў Жукоўшчынскім дзіцячым садзе-базавай школе ў летніку “Праметэй” дзяцей чакаюць мерапрыемствы па правазнаўству, асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Кругласутачны летнік, які будзе працаваць у тры змены ў чэрвені і ліпені з працягласцю змены 18 дзён, арганізуецца на базе дзіцячага аддзялення “Баравічок” філіяла “Санаторый “Радон”.
На працягу мая ў школах праводзіцца набор і запіс у аздараўленчыя летнікі дзяцей. Для гэтага бацькам неабходна загадзя звярнуцца ў школу.
Для залічэння дзяцей у летнікі з дзённым знаходжаннем і профільны кругласутачны 9-дзённы неабходна заява аднаго з законных прадстаўнікоў на імя дырэктара ўстановы адукацыі, якая арганізуе летнік. Працягласць змены з дзённым знаходжаннем – 18 дзён; большасць з іх будзе працаваць з панядзелка па пятніцу з 9 да 16 гадзін, акрамя таго, арганізуецца работа дзяжурных груп з 8 да 9 і з 16 да 18 гадзін пры неабходнасці. У адпаведнасці з заканадаўствам у летнік з дзённым знаходжаннем з выкарыстаннем дзяржаўнай датацыі дзеці могуць быць накіраваны ў перыяд кожных канікулаў не больш, чым адзін раз. Адзін раз у каляндарным годзе яны маюць права атрымаць пуцёўку з выкарыстаннем дзяржаўнай датацыі, а дзеці-сіроты, і дзеці, якія выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзеці з мнагадзетных і няпоўных сем’яў, дзеці непрацуючых пенсіянераў могуць выкарыстаць такое права двойчы ў год. Аздараўленне дзяцей па профілях, накірунках дзейнасці працягласцю не больш за 9 дзён, а таксама ў летніках з дзённым знаходжаннем на працягу кожнага канікулярнага перыяду не выключае магчымасці накіравання іх на працягу года на аздараўленне ў летнікі з кругласутачным знаходжаннем і наадварот.
Папоўніць сілы, умацаваць здароўе і правесці вольны час карысна і цікава – гэта пажаданне бацькоў і дзяцей вырашаюць прышкольныя аздараўленчыя летнікі, якія цяпер з’яўляюцца найбольш зручным і танным спосабам арганізацыі вольнага часу і адпачынку дзяцей для большасці сем’яў. Сума бацькоўскай даплаты да поўнага кошту пуцёўкі з улікам дзяржаўнай датацыі застанецца амаль на ўзроўні прошлага года і складзе ад 30 да 37 рублёў – у летнікі з дзённым знаходжаннем, ад 40 да 50 рублёў – у спартыўна-аздараўленчыя з дзённым знаходжаннем, 36-38 рублёў у летнікі працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем, 30-35 рублёў – у кругласутачных 9-дзённых, 165 рублёў – у кругласутачным летніку “Баравічок” .
Запрашаем вучняў правесці незабыўныя дні летніх канікул у аздараўленчых летніках.
Наталля ПАЗНЯК,
метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета
Стоит почитать:
Фестываль сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст». Свята заклікае!
Пабудаваць дом мары і сустрэцца на “Скрыжаванні мастацтваў” – творчыя пляцоўкі фестывалю
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…