Грамадства
1 min read
397

Лета-2025

9 июня, 2025
0
Лета-2025

Чым жыве летнік

У гімназіі № 1 горада Дзятлава працуе дзённы выхаваўча-аздараўленчы летнік “Эрудыт+”. Адкрыў тут змену калектыў узорнай студыі роставых лялек “Яркае свята для ўсіх”. Каляровыя касцюмы, вясёлая музыка і інтэрактыўныя гульні з роставымі лялькамі – дзеці з задавальненнем танцавалі, спявалі і ўдзельнічалі ў конкурсах.

Выхаванцы летніка паспелі ўжо пабываць на экскурсіі ў ААТ “Алгонь”, паўдзельнічаць у майстар-класе “Абярэгі сваімі рукамі”.

Незабыўныя ўражанні ў дзяцей пакінула наведванне парка жывёл “Дыпрыз” у горадзе Баранавічы. Тут ёсць выдатныя зоны адпачынку, фотазоны, пункты харчавання, дзіцячыя пляцоўкі. Дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся з рэдкімі птушкамі і жывёламі, атрымалі зарад добрага настрою і весела правялі час.

Прайшліся яны і па экалагічным  маршруце “Зялёнымі сцежкамі Ліпічанскай пушчы”. На шляху  дзяцей чакалі іспыты на інтэрактыўных пляцоўках, праходжанне па тактыльнай дарожцы з прыродных дароў лесу.

Дзённы выхаваўча-аздараўленчы летнік “Усмешка” працуе на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся” выхаванцы летніка з дапамогай аўдыягіда наведалі гістарычныя і культурныя месцы горада Дзятлава, прыродныя славутасці, паўдзельнічалі ў квэстах.

Прайшліся яны і па экалагічнай сцежцы паблізу вёскі Руда Яварская. Экалагічны маршрут “Зялёнымі сцежкамі Ліпічанскай пушчы”, які складае амаль чатыры кіламетры, не напалохаў дзяцей сваёй працягласцю, а наадварот выклікаў цікавасць і захапленне пераадолець гэту адлегласць, якая праходзіць па старых лясных дарогах.

Прайшліся па гэтым маршруце і выхаванцы дзённага выхаваўча-аздараўленчага летніка “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкай базовай школы. На шляху дзеці ўбачылі разнастайныя прыродныя аб’екты: старыя дрэвы, маляўнічыя ручаі і нават невялікія вадаёмы, а таксама сляды жывёл, якія сустракаліся на сцежцы, вучыліся адрозніваць іх па адбітках.

Удзельнікі экскурсіі даведаліся пра тое, як чалавечая дзейнасць уплывае на прыроду і якія меры прымаюцца для яе абароны.

Выхаванцы выхаваўча-аздараўленчага летніка “Пазітыў” Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР наведалі  Дварэцкі дом культуры, дзе для іх была падрыхтавана фальклорная праграма “Добрых рук майстэрства”. Яны наведалі персанальную выставу майстра жывапісу і разьбы па дрэве Аркадзя Сокала, разгледзелі музейную экспазіцыю “Культура беларускага селяніна”. Работнікі Дварэцкага дома культуры падрыхтавалі для гасцей музычныя нумары, у якіх прынялі ўдзел і выхаванцы: разам танцавалі, спявалі, гралі на музычных інструментах.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #образование

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста
Візіт дабрыні

Візіт дабрыні

17 июня, 2025
ГрадусПлюс. Дзе зарадзіць электрамабіль?

Похожие публикации