Весела, цікава і з карысцю праходзіць змена ў выхаваўча-аздараўленчым дзённым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы. Яна насычана актыўнымі гульнямі і спаборніцтвамі на свежым паветры, творчымі ідэямі і спартыўнымі перамогамі. 

Яго выхаванцы наведалі “#Зялёны кантынент_экалогіі і турызму”, падарожнічалі па старонках Чырвонай кнігі Беларусі, прынялі ўдзел у экалагічным турніры “Знаўцы прыроды Беларусі” і інтэлектуальнай віктарыне “Экалогія+”.

Пабывалі дзеці і на “#Бяспечным кантыненце_стыль жыцця”: сустрэліся з медыцынскім работнікам Дварэцкай амбулаторыі і пагаварылі аб прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, паўдзельнічалі ў віктарыне па правілах бяспекі. Гасцямі летніка сталі супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама, якія яшчэ раз нагадалі аб бяспечных правілах паводзінаў у летні перыяд.

Спаборніцтвы па футболе і гульня ў баскетбол на новай спартыўнай пляцоўцы, шашачны турнір замянілі дзецям звыклыя для іх сёння гульні ў смартфонах.

“Вясёлая планета” ўпэўнена: сапраўднае лета – гэта не пра wi-fi, а пра жывыя cтасункі і вясёлыя прыгоды.

Марына ІГНАЦІК,

кіраўнік летніка

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации