Лета-2025. З пытаннямі – да журналіста

У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы пачаў сваю работу летнік працы і адпачынку “Сяброўства” для навучэнцаў 14-17 гадоў.

Яго наведвальнікі працуюць у КСУП “Жукоўшчына”, а ў вольны час ладзяць цікавыя мерапрыемствы і сустрэчы. Адна з іх, прафарыентацыйнага характару, адбылася з рэдактарам аддзела рэдакцыі раённай газеты “Перамога” Ірынай Стырнік. Госця нагадала юнакам і дзяўчатам, што на базе “раёнкі” функцыянуе клуб “Юны журналіст”, і навучэнцы першай школы з’яўляюцца яго актыўнымі ўдзельнікамі, таму прафарыентацыйная сустрэча, як чарговае сумеснае мерапрыемства, прадоўжыла гэта плённае ўзаемадзеянне.   

Для знаёмства з асаблівасцямі работы ў медыйнай сферы быў выбраны фармат “100 пытанняў прафесіяналу”. Задаючы іх, адпачывальнікі летніка даведаліся шмат цікавага пра работу рэдакцыі, асаблівасці журналісцкай прафесіі, а яшчэ самі павучыліся фатаграфаваць. Размова праходзіла ў добразычлівай атмасферы. Замацаваць пачутае дапамаглі творчыя гульнявыя заданні.

– Мне спадабалася, як вы расказвалі пра адметнасці журналісцкай прафесіі, асабліва тлумачэнні аб нюансах і праблемах, з якімі даводзіцца сутыкацца работнікам медыйнай сферы, бо найчасцей яны застаюцца “за кадрам”, – падзялілася ўражаннямі наведвальніца летніка “Сяброўства” Лізавета Кветка. – Сама я збіраюся ў будучым стаць псіхолагам, лічу, што гэта прафесія не менш прывабная, чым журналісцкая, разам з тым, мне было вельмі цікава выконваць творчыя заданні.

– Сустрэча вельмі спадабалася, асабліва калі гулялі ў творчыя гульні, – прызналася навучэнка Зарына Макарчук. – Я пераходжу ў дзясяты клас, кім стаць па прафесіі, пакуль яшчэ не вызначылася. Прафарыентацыйныя мерапрыемствы, як сённяшняе, дапамагаюць больш даведацца пра розныя сферы дзейнасці. Змена толькі пачалася, а мы ўжо ведаем пра асаблівасці прафесій ратаўнікоў і журналістаў. Думаю, сустрэнемся і з іншымі спецыялістамі. У журналістыцы мяне прываблівае тое, што карэспандэнт заўжды знаходзіцца ў гушчы падзей, хаця разумею, што справа гэта няпростая з-за неабходнасці быць аператыўным, мабільным, заўжды прымаць новыя творчыя рашэнні.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Фота аўтара і наведвальнікаў летніка “Сяброўства”    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #образование #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

18 часов ago

День белорусской письменности в 2027 году пройдет в Молодечно

День белорусской письменности в 2027 году пройдет в Молодечно. Об этом стало известно во время…

1 день ago

Александр Лукашенко поздравил работников нефтяной, газовой и топливной промышленности

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов нефтяной, газовой и топливной промышленности с профессиональным…

1 день ago

Дзятлаўшчына маладая. Шлях да зялёнай фуражкі

Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так…

1 день ago

6 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…

1 день ago

О самых интересных сюжетах произведений во время Дня белорусской письменности рассказал Жук

Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…

2 дня ago