Канікулы – час не толькі для адпачынку, але і для карысных спраў. У летніку працы і адпачынку “Лідар” на базе Казлоўшчынскай сярэдняй школы, старшакласнікі сумяшчалі працу і вольны час.
Як расказала педагог Рамуальда Добыш, падлеткі ўключаліся ў працу: дапамагалі ў добраўпарадкаванні роднага пасёлка, даглядалі за кветнікамі, прыводзілі ў парадак тэрыторыю летніка і памятныя мясціны. Кожная раніца была адведзена для работы, а другая палова дня – для творчасці, спорту і інтэлектуальных заняткаў.







Прайшлі тэматычныя дні: “Дзень патрыёта”, “Дзень добраўпарадкавання”, “Дзень творчасці” і “Дзень бяспекі”.
Удзел у працоўным летніку для навучэнцаў стаў магчымасцю адчуць сябе сапраўднымі работнікамі і зрабіць першыя крокі да самастойнасці.

Падрыхтавала да друку Ксенія ПІВАВАРЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga