У летніку “Навука”, які дзейнічае на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, для выхаванцаў правялі забаўляльнае “Крыа шоу” з выкарыстаннем вадкага азоту.
Кіраўнік летніка Марыя Раеўская адзначыла, што мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у дзяцей. Перад шоу прайшлі конкурсы, а затым вядучы прадэманстраваў замарожванне прадметаў, аблокі і снежныя шары.



Па словах Марыі Аляксандраўны, хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю назірала за вопытамі, задавалі пытанні і з задавальненнем дзяліліся ўражаннямі. Яна падкрэсліла, што такія мерапрыемствы робяць навучанне займальным.
Падрыхтавала да друку Ксенія ПІВАВАРЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае