Летнік “Экатурыст”, арганізаваны на базе Круцілавіцкай сярэдняй школы, працягвае сваю работу і сёлета.

Змена праходзіць з 21 ліпеня па 1 жніўня, у час яе адпачнуць 20 школьнікаў з розных установаў раёна. Па словах дырэктара летніка Наталлі Жых, галоўная асаблівасць гэтай змены – розніца ва ўзростах дзяцей і пашыраная праграма экскурсій і практычных заданняў у рамках экалагічнай праграмы “Эка-лета”. Кожны дзень адпачынку тэматычны і напоўнены экалагічным зместам: дзеці даследуюць прыроду, збіраюць гербарыі, удзельнічаюць у творчых заданнях.

Выхавальнік Ірына Верамейка адзначае, што імкнецца стварыць для юных адпачывальнікаў цёплую атмасферу, наладзіць з імі кантакт праз даверлівыя гутаркі і сумесную работу. Гэта дапамагае зрабіць кожны дзень у летніку насычаным і пазітыўным.

Удзельнікі змены Карына і Дзяніс расказалі, што адпачываюць тут ужо не першы год. Іх прываблівае сяброўская атмасфера, займальныя мерапрыемствы, экскурсіі і добразычлівыя выхавальнікі. Па словах падлеткаў, у летніку заўжды цікава і весела, і яны з радасцю сёлета вярнуліся сюды зноў.

Ксенія ПІВАВАРЧЫК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации