Дзяцінства – шчаслівая пара, а летнія канікулы – вясёлы час у жыцці любога дзіцяці.

На пачатку лета ў бібліятэках Дзятлаўшчыны стартаваў бібліятэчны праект “ЛетаЧытанне-2017”, мэта якога – арганізацыя летняга адпачынку дзяцей і падлеткаў; павышэнне ролі кнігі і чытання ў развіцці дзіцяці.

“Летні калейдаскоп”, “Кніга ў летнім рукзачку”, “Лета з адкрытай кнігай” – пад такой назвай стартавалі конкурсы летняга чытання ў Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы, Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы духоўна-мастацкай спадчыны, Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі.

На працягу ўсяго лета дзяцей чакаюць практычныя і творчыя заданні. Яны стануць удзельнікамі самых розных забаўляльных мерапрыемстваў: гульняў, конкурсаў, віктарын. Будуць ладзіцца бібліятэчныя пляцоўкі: літаратурная лаўка для дашкольнікаў “Вялікая літаратура для маленькіх”, бібліятэка пад парасонам “Канікулы без кнігі – што лета без сонца”, бібліятэчны бульвар “Мы з сябрамі не сумуем, і чытаем, і малюем”, ”Летняе чытанне з захапленнем”, бібліятэка на прыродзе “Сонца на кожнай старонцы”, летняя чытальня “Летняе вандраванне Кнігавічка“, летняя бібліяпалянка “Бібліятэка — сяброўка лета”.

Наведайце нашы бібліятэкі, запрасіце па кнігі сваіх сяброў.

М. БОРТКА,

метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай бібліятэкі

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации