25 верасня ў гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшло першынство раёна па валейболе сярод юнакоў 2004-2006 гадоў нараджэння.

Першынство праводзілася ў рамках спартакіяды па месцы жыхарства сярод дзяцей і падлеткаў.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел шэсць каманд: Новаяльнянская і Казлоўшчынская сярэднія школы, Вензавецкі і Хвінявіцкі дзіцячыя-сады сярэднія школы і гімназія № 1 горада Дзятлава.

Чэмпіёнам першынства раёна па валейболе прызнана каманда Новаяльнянскай сярэдняй школы, сярэбраным прызёрам стала каманда Казлоўшчынскай сярэдняй школы, бронзавая перамога – у каманды Хвінявіцкага дзіцячага-сада сярэдняй школы.

Варта адзначыць, што з лепшых ігракоў будзе сфарміравана каманда, якая прадставіць Дзятлаўскі раён на абласных спаборніцтвах 14 кастрычніка ў горадзе Масты.

Усе прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы яшчэ і грашовай прэміяй.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации