Лепшых прадаўцоў вобласці выбіраюць у Дзятлаве

Наш раён стаў пляцоўкай правядзення юбілейнага 35-га абласнога конкурсу “Лепшы па прафесіі” сярод прадаўцоў магазінаў спажывецкай кааперацыі. Яго ўдзельнікамі выступілі 24 прафесіяналы гандлю з 17 раёнаў Гродзеншчыны.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося ва ўтульнай зале раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе гасцей дзятлаўскай зямлі павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Дарагія арганізатары і ўдзельнікі конкурсу, рады вітаць вас на Дзятлаўшчыне на юбілейным 35-м конкурсе прафесійнага майстэрства прадаўцоў спажывецкай кааперацыі. Гэта сістэма вядзе свой адлік з савецкіх часоў і прадаўжае паспяхова працаваць, абслугоўваючы патрэбы насельніцтва, займаючы дастойнае месца ў эканоміцы кожнага рэгіёна. У Дзятлаўскім раёне спажыўкааперацыя прадстаўлена 35 аб’ектамі гандлю (у некаторых з іх вы сёння будзеце працаваць), 9 – грамадскага харчавання, 9 аўтамагазінамі, функцыянуе хлебны цэх, які славіцца сваёй прадукцыяй. За апошнія гады да Дзятлаўскага філіяла далучыліся Навагрудскі і Карэліцкі ўчасткі. Жадаю вам сёння насычанай цікавай работы на конкурсных этапах, новых уражанняў ад наведвання нашага прыгожага горада і дастойнай ацэнкі вашых старанняў кампетэнтным журы.

Адкрыў конкурс “Лепшы па прафесіі” намеснік старшыні праўлення Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Ігар Зайцаў:

– Сёння знаходзіцца ў гэтай зале побач з прафесіяналамі спажывецкай кааперацыі – гонар для мяне. Як сказаў кіраўнік дзяржавы, ёсць дзве глабальныя сістэмы – Сонечная і спажывецкай кааперацыі, і прадавец – адна з самых галоўных частак гэтай сістэмы. Менавіта з вас пачынаецца знаёмства наведвальнікаў з аб’ектамі гандлю. Ваш настрой, уважлівасць, кампетэнтнасць уплываюць на спажыўцоў і работу ўсёй сферы ў цэлым. Прыемна бачыць тут столькі прыгожых маладых людзей. Значыць, наша сістэма жыве, абнаўляецца і мае будучыню. Незалежна ад выніковых балаў вы ўжо пераможцы – лепшыя ў сваіх раёнах. Мы вамі ганарымся, дзякуй за працу!

 Асобныя словы ўдзячнасці Ігар Пятровіч адрасаваў кіраўніцтву раёна на чале з Андрэем Садоўскім за падтрымку спажыўкааперацыі на Дзятлаўшчыне.

У конкурсе “Візітка” ўдзельнікі расказалі аб сабе, прафесіі, сваёй сям’і і захапленнях, прадэманстравалі вакальныя і паэтычныя таленты.

У іспытах “Дзелавая гульня” і “Тэсціраванне ў галіне заканадаўства” прадаўцы праявілі такт і кемлівасць у вырашэнні змадэляваных нестандартных сітуацый з пакупнікамі, а таксама прадэманстравалі веды ў сферы гандлю і правоў спажыўцоў.

Кожны з канкурсантаў меў магчымасць паказаць сябе на справе ў гандлёвых аб’ектах райцэнтра – універсаме “Родны Кут”, прамтаварных магазінах “Марк Фармэль” і “Утульны дом”, вынікі іх старанняў ацаніла кампетэнтнае журы, члены якога праэкзаменавалі прадаўцоў на рабочых месцах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

6 минут ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

16 минут ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

21 минута ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

39 минут ago

Пытанне – адказ. Чаму на нарыхтоўчым пункце не прынялі вішню?

15 ліпеня на сайце газеты “Перамога” выйшаў артыкул “Якія лішкі з агарода можна здаць у…

3 часа ago

Прыём грамадзян

4 жніўня з 14.30 да 16.30 у будынку Парэцкага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

5 часов ago