ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” прыняў удзел у 25-й юбілейнай міжнароднай выставе прадуктаў харчавання “Прадэкспа-2018” у горадзе Маскве.

“Прадэкспа” ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых харчовых аглядаў свету і ўражвае сваімі маштабамі. У гэтым годзе пазмагацца прыехалі прадстаўнікі харчовага бізнэсу з 46 краін.

З вялікім поспехам прайшоў конкурс-дэгустацыя прадуктаў “Лепшы смак”. Метад дэгустацыі з’яўляецца самым прагрэсіўным у тэсціраванні прадуктаў. Ён дае даволі дакладную ацэнку рынкавых перспектыў. У час дэгустацый аб прадукце робяць высновы прадстаўнікі аптовага і рознічнага бізнэсу: прафесійныя прадаўцы добра адчуваюць, будзе прадавацца тавар або не. Галасаванне і падлік галасоў праводзіцца публічна, арганізатары мерапрыемства не могуць паўплываць на яго вынікі. Прадукт ацэньваецца па пяцібальнай сістэме, і калі сярэдні бал складае чатыры і больш, то яму прысвойваецца званне “Лепшы смак”.

Прадукцыя Дзятлаўскага сыраробнага завода заваявала  на сёлетняй выставе чатыры дыпломы першай ступені за масла сметанковае “Крестьянское” з масавай доляй тлушчу 72,5%, сыр паўцвёрды “ATLETas” з масавай доляй тлушчу 50%, сыр цвёрды “Chesse BUM” з масавай доляй тлушчу 45%, сыр мяккі “Ricotta” слабасалёны з масавай доляй тлушчу 30% і адзін дыплом другой ступені за сыр паўцвёрды з чэддэрызацыяй “Chedder Gold” з масавай доляй тлушчу 45%.

Імідж нашай прадукцыі вельмі высокі. Дэгустатары адзначалі, што калі беларускае, значыць “усё шчыра і па даступнай цане”.

Дзятлаўскі сыраробны завод  даражыць не толькі густам, але і заваёўвае пакупніка якасцю прадукцыі.

Наталля ЗУБКО,
спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”

 

 

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации