У  раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці завяршылася асабістае першынство Дзятлаўскага раёна па шахматах сярод мужчын.

Усё вырашылася ў партыях апошняга тура. З вынікам у 8 ачкоў чэмпіёнам раёна стаў Андрэй Ранцэвіч. На палову ачка ад яго адстаў Уладзімір Літвін, які да гэтага быў лідарам. Трэці прызёр, які набраў 7 ачкоў, – Андрэй Лявончык.

Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі ад Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.

23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у кінатэатры “Спадарожнік” пройдзе турнір па хуткіх шахматах з рэгламентам 10 хвілін на партыю. Пачатак у 9 гадзін 30 хвілін.

Уладзімір НІКІПОРЧЫК,
галоўны суддзя спаборніцтваў

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Похожие публикации