Шахматы – гэта цікава

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

У  раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў чарговы тур асабістага першынства Дзятлаўскага раёна па шахматах сярод мужчын.

У выніку лідарства захаваў Уладзімір Літвін, які набраў 6 ачкоў. За ім ідуць Андрэй Лявончык і Андрэй Жыдко, у актыве якіх па 4 з паловай ачкі. Андрэй Ранцэвіч набраў 4 ачкі.

Заключная частка турніру пройдзе 16-17 лютага. Пачатак гульняў у 9 гадзін 30 хвілін.

Уладзімір НІКІПОРЧЫК,
галоўны суддзя спаборніцтваў