Пераможцам у аглядзе-конкурсе на лепшую прафсаюзную арганізацыю Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за 2014 год прызнана Дзятлаўская раённая арганізацыя.
Сведчаннем таму – дыплом за подпісам старшыні абкама прафсаюза работнікаў АПК І. Алізаровіча.
Акрамя таго, старшыні Дзятлаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК У. Казаку і галоўнаму бухгалтару І. Журскай, пераможцам у аглядзе-конкурсе на лепшую раённую прафсаюзную арганізацыю ў Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК за 2014 год, уручаны Пасведчанні аб занясенні іх на Дошку гонару.
Фота і тэкст Б. ВАРНЫ