Актыўна праходзілі зімовыя канікулы ў аздараўленчым лагеры “Эрудыт” гімназіі № 1 горада Дзятлава, дзе з 26 снежня па 4 студзеня адпачыў 21 навучэнец першых-другіх класаў.
Змена называлася “Юныя адкрывальнікі”, і кожны дзень прыносіў дзецям карысныя веды. Пачыналіся дні з традыцыйнай размовы “Раніца добрага настрою”, якую прадаўжала “Азбука здароўя і бяспекі” на розныя тэмы.
У першы дзень змены дзеці даведаліся, як бяспечна правесці канікулы зімой, таксама ажыццявілі экскурсію на вузел паштовай сувязі, дзе ім расказалі, як пасылаць пісьмы і паштоўкі, хто дастаўляе адрасатам газеты і карэспандэнцыю. Другі дзень “Сябра, не жартуй з агнём, каб не шкадаваць потым” прайшоў пад знакам бяспекі, быў адметны конкурсам малюнкаў “Зіма чароўная, калі бяспечная” і паходам у кінатэатр. На трэці дзень дзяцей чакала падарожжа ў краіну Вітамінію, спартыўная гадзіна “У здаровым целе – здаровы дух” і тэматычны конкурс малюнкаў. Перадсвяточнае 30 снежня так і называлася “З Новым годам!”. Эрудытаўцы паўдзельнічалі ў караоке-шоу “Лепшая навагодняя песня”, даведаліся гісторыю навагодніх даўнейшых цацак, намалявалі малюнкі “Зіхаціць агеньчыкамі ёлка”. Дзень талентаў і казак сабраў наведвальнікаў “Эрудыта” ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Праз казачную пастаноўку яны даведаліся, як правільна абыходзіцца з кніжкамі, паўдзельнічалі ў віктарыне. Вярнуўшыся ў гімназію, самі арганізавалі інсцэніроўку “У гасцях у казкі”, намалявалі любімых казачных герояў, праверылі свае веды ў віктарыне “Трыдзявятае царства, трыдзясятая дзяржава”. Яркім і запамінальным стаў дзень развітання з лагерам. Эрудытаўцы сабралі фотаздымкі, якія рабілі на працягу змены, і склалі з іх памятны калаж “Нам было цікава разам”. Завяршыла змену вясёлая дыскатэка “Чароўная краіна дзяцінства”.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…