Categories: Падзеі

Квэст-гульня «Будзь прыкладам»

У Дзятлаве прайшоў занальны этап абласной прафілактычнай квэст-гульні «Будзь прыкладам», скіраванай на прававую адукацыю моладзі, у тым ліку падлеткаў, якія знаходзяцца на розных відах уліку, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, прафілактыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

Арганізатары спаборніцтваў — Гродзенскі абласны камітэт ГА «БРСМ», упраўленне адукацыі, упраўленне ўнутраных спраў, упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

У Дзятлаве спаборнічалі каманды падлеткаў з Зэльвенскага, Шчучынскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага раёнаў. Стартаваў квэст у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

Удзельнікаў квэст-гульні павіталі першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч.

Віктар Віктаравіч расказаў, што гульня «Будзь прыкладам» пачынае летні адпачынак школьнікаў, які павінен стаць бяспечным, актыўным і цікавым. Квэст дапаможа падлеткам навучыцца быць камандай, арыентавацца ў незнаёмай мясцовасці, павысіць прававую адукаванасць і культуру. Завершыцца мерапрыемства ў аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, дзе ўдзельнікі квэст-гульні пазнаёмяцца з работай міліцыі.
Каманды накіраваліся на этапы. Ім неабходна было прайсці маршрут, на якім знаходзіліся сем прыпынкаў з гульнёвымі заданнямі: «Збяры прыказку», «З песняй па праве», «Права з вуснаў продкаў», «Правільна — няправільна», «Наадварот», «Юрыдычная кансультацыя», «Законатворца». Падлеткам давялося адгадваць прыказкі, песні, прававыя артыкулы, складаць з частак словы і прававыя нормы. За правільныя адказы на этапах каманды атрымлівалі ключы-паролі, дзякуючы якім на фінішы можна было адшукаць клад.

Безумоўна, лепш за іншых на маршруце арыентаваліся гаспадары пляцоўкі — дзятлаўчане, астатнім было крыху складаней знаходзіць прыпынкі. Аднак у гасцей быў шанц адыграцца на інтэлектуальных заданях, дзе ствараліся аднолькавыя ўмовы для ўсіх ігракоў квэсту. Хто першы дабярэцца да запаведнага куфра з кладам, доўгі час заставалася загадкай.

Нарэшце каманды з наборамі ключоў-пароляў сабраліся на стадыёне «Колас», дзе ладзіўся фінальны этап. З ключоў на хуткасць складалі адзін з артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Першай зноў справілася каманда гаспадароў пляцоўкі.

Для падвядзення вынікаў накіраваліся ў раённы аддзел міліцыі, дзе падлеткаў таксама пазнаёмілі з ахоўнымі прыстасаваннямі, якія ў сваёй рабоце выкарыстоўваюць праваахоўнікі, і далі прымерыць экіпіроўку міліцыянера.

Вынікі квэст-гульні падвяла першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык. Трэцяе месца заняла каманда «Зоркі» Зэльвенскага раёна. Другое месца падзялілі каманды «Блэкфокс» са Шчучынскага раёна і «Вораны» з Воранаўскага раёна. Пераможцай квэст-гульні «Будзь прыкладам» стала каманда падлеткаў Дзятлаўскага раёна.

Пераможцы і прызёры атрымалі дыпломы, падарункі і салодкія прызы ад раённых камітэтаў ГА «БРСМ»-удзельнікаў сустрэчы.

Варта зазначыць, што сёлета ў верасні дзятлаўчане, якія перамаглі на занальным этапе, накіруюцца ў Гродна, каб прыняць удзел у абласным этапе прафілактычнай квэст-гульні «Будзь прыкладам».

І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Па тэме з аналітыкай. Маладым спецыялістам на заметку

Тэма Дзяржава гарантуе маладым спецыялістам ільготы і прэферэнцыі Праблема Як і на якіх умовах імі…

49 минут ago

Безопасное лето — общая забота: спасатели и сотрудники внутренних дел провели профилактическую встречу для ребят из «Благо.by»

Именно в летний период детвора сталкивается с наибольшим количеством опасностей. Чтобы напомнить мальчишкам и девчонкам…

1 час ago

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

15 часов ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

15 часов ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

16 часов ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

16 часов ago