Кватэра на сігналізацыі – спакойны гаспадар

Значную колькасць сярод найбольш распаўсюджаных відаў злачынстваў, у тым ліку характэрных для нашага раёна, складаюць крадзяжы асабістай маёмасці з кватэраў, дамоў і дачаў.

Іх лягчэй папярэдзіць або раскрыць па гарачых слядах. Жыхары нашага раёна могуць самі своечасова паклапаціцца аб бяспецы ўласнага жылля. Як гэта зрабіць, расказвае начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Харошка:

– Для прафілактыкі падобных злачынстваў наш аддзел прапануе жыхарам райцэнтра і іншых населеных пунктаў Дзятлаўшчыны абсталяваць сваю кватэру, дом, дачу ці гараж ахоўнай або трывожнай сігналізацыяй. Пры пранікненні злодзеяў у абароненае такім чынам памяшканне на месца здарэння неадкладна выедзе нарад групы затрымання. Праваахоўнікі забяспечаны неабходным транспартам, аўтаматычнымі, спецыяльнымі сродкамі, што дапамагае ім прыязджаць па адрасе вельмі хутка.

На сёння аддзел мае тэхнічныя магчымасці для забеспячэння аховы розных формаў маёмасці: як асабістага жылля грамадзян, так і прадпрыемстваў, гаспадарак, арганізацый. Ахоўную ці трывожную сігналізацыю па жаданні заказчыка ўстанаўліваем у домаўладаннях і ў райцэнтры, і ў іншых кутках нашага раёна. Калі казаць пра адрозненні гэтых двух відаў сігналізацый, то перавага трывожнай кнопкі ў тым, што яе можна “схаваць” ад чужых вачэй за мэбляй, нават усталяваць на бірульку (брелок – руск.). Калі гаспадару і яго маёмасці будзе пагражаць небяспека, ён зможа непрыкметна выклікаць нарад адным націсканнем такой кнопкі, а вось магчымасці выклікаць міліцыю па тэлефоне ў такія моманты многія пацярпелыя не маюць.

Некаторыя жыхары раёна ўжо карыстаюцца паслугамі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы: сігналізацыяй абсталяваны 241 прыватныя домаўладанні. Варта ведаць, што за ўсталяваную ахоўную апаратуру прадугледжана растэрміноўка плацяжоў, а штомесячная абаненцкая плата за карыстанне паслугай для жыхароў райцэнтра складае 9 рублёў 60 капеек, іншых населеных пунктаў раёна – 4 рублі 80 капеек. Цана ўстаноўкі залежыць ад ступені ўмацаванасці аб’екта (яе падлічыць наш спецыяліст).

Для афармлення заяўкі жадаючыя могуць тэлефанаваць на нумары: 2-60-91, 2-17-02, звяртацца на адрас электроннай пошты аддзела grodno.diatl@ohrana.gov.by або прыйсці ў аддзел асабіста.

Ірына СТЫРНІК     

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

3 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

17 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

19 часов ago