Курс – на новыя тэхналогіі

Напярэдадні прафесіянальнага свята камунальнікаў карэспандэнтка газеты “Перамога” пагутарыла з дырэктарам Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргеем Лунёй аб дасягненнях і планах на перспектыву.

– На якіх аб’ектах папрацавалі камунальнікі раёна за мінулы год?

– У межах рэспубліканскай інвестпраграмы развіцця малых гарадоў выканалі работы на чатырох аб’ектах у пасёлку Казлоўшчына, у тым ліку – добраўпарадкаванне дваравой тэрыторыі шматпавярховай забудовы па вуліцы Савецкай. У і пасёлках раёна праводзілі капітальны рамонт жыллёвага фонду. Ужо ўзнавілі работы на мосце па вуліцы Камсамольскай, якія будуць завершаны сёлета. Знакавай падзеяй стала здача пасля рэканструкцыі  шматкватэрнага жылога дома па вуліцы 50 гадоў ЛКСМБ у райцэнтры, дзякуючы чаму маладыя спецыялісты і сем’і змаглі атрымаць жыллё. Акрамя таго, мы пастаянна вядзём работу па абнаўленні аб’ектаў вода- і цеплазабеспячэння. У 2020 годзе па праграме “Чыстая вада” ў аграгарадку Раготна  была пабудавана станцыя абезжалезвання вады, у Міроўшчыне – блочна-модульная кацельня, якая працуе без аператара. Істотна мадэрнізавалася цэнтральная кацельня ў Дзятлаве, якая сёння абслугоўвае ўвесь жылы сектар райцэнтра, абнавіліся цеплавыя сеткі горада і пасёлкаў. Эканамічны эфект радуе: страты цяпла на шляху да спажыўца сталі меншыя, сабекошт ацяплення знізіўся.

– Падзяліцеся бліжэйшымі планамі і задумкамі прадпрыемства.

– Плануем актыўна папрацаваць у 2022 годзе ў Наваельні ў межах інвестпраграмы, цяпер рыхтуем пакет дакументацыі. Некаторыя работы ў гарпасёлку пачнуцца ўжо сёлета. Таксама ў бліжэйшыя гады ў Наваельні і Дзятлаве з’явяцца станцыі абезжалезвання, што павысіць якасць вады. Таксама ў райцэнтры сёлета будзем добраўпарадкаваць дваравую тэрыторыю ў мікрараёне вуліцы Перамогі. Распрацоўваем дакументацыю для мадэрнізацыі басейна ў райцэнтры.

– Якія новаўвядзенні чакаюць камунальную гаспадарку раёна?

Камунальная гаспадарка раёна не стаіць на месцы. Каб якасна выконваць сваю работу, мы штогод абнаўляем транспартны парк. Сёлета набылі сучасны смеццявоз, прыбіральную машыну і аўтагідрапад’ёмнік, зусім нядаўна набылі новы грэйдар, які дазволіць павысіць якасць утрымання дарог. Акрамя таго, пачаўся і будзе прадаўжацца працэс тэхналагізацыі нашай службы. Ужо абнавіліся некаторыя кацельні, якія пасля мадэрнізацыі працуюць без аператара ў аўтаномным рэжыме, ім патрэбна толькі перыядычнае тэхнічнае аслугоўванне. Сёлета такім самым чынам будуць рэканструяваны кацельні ў Лапушна і Таркачах, а ў выніку – усе кацельні раёна. У сувязі з гэтым аптымізаваўся штат прадпрыемства. Сёння ўсё больш працэсаў у камунальнай гаспадарцы становяцца аўтаматычнымі, таму з’яўляецца вострая патрэба ў кваліфікаваных інжынерна-тэхнічных кадрах. Аднак,  як і ва ўсе часы, фундаментам нашай работы застаецца праца радавых камунальнікаў – працавітых старанных і дысцыплінаваных, патрыётаў сваёй справы.

– Што пажадаеце калегам у прафесійнае свята?

– Шчыра дзякую кожнаму работніку жыллёва-камунальнай службы раёна за нялёгкую і часта неспакойную працу. Жадаю моцнага здароўя, цярпення. Каб у сем’ях панавалі шчасце і дабрабыт.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

14 минут ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

24 минуты ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

2 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago