Дарослых, моладзь, дзятву сабрала каля верхняга возера ў Дзятлаве свята Купалле. Праводзілася яно ў пятніцу, 7 ліпеня.
Далёка па наваколлі лунала музыка і спевы, збіраючы ўсё больш дзятлаўчан на гулянне.
Яшчэ адна традыцыя купальскага свята – пошукі чароўнай папараці-кветкі. Прыгожую легенду пра тое, што расцвітае яна ў купальскую ноч і прыносіць таму, хто знайшоў, каханне і шчасце, ведае, здаецца, кожны. Але не кожны хоча, імкнецца, можа яе знайсці. На дзятлаўскім свяце параць-кветку ўдалося знайсці Наталлі Болтач. Ёй дастаўся і галоўны прыз ад арганізатараў.
Не да пошукаў папараці-кветкі было малечы: іх вабілі батуты, атракцыёны, забаўкі-цацкі ў гандлёвых палатках. Многім бацькам давялося добра раскашэліцца, бо спакусаў у малечы хапала. Разваротлівыя прыватныя прадпрымальнікі наладзілі бойкі гандаль, і ўжо хутка ўтварыліся чэргі па салодкую вату, папкорн, на атракцыёны.
А на купальскай сцэне спявалі ансамбль песні і музыкі “Ятранка”, гурт “Бархат”, Ганна Харлінская, Яна Мармыш, Ала Чарняўская, Марына Варган, Аляксандр Раеўскі, Васіль Шпігановіч. Дзякуй ім за гэта! Дзякуй, што аднавілі дзятлаўскую традыцыю сустракацца на Купалле каля возера.
Фота Б. Варны
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…
Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…
В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…
Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…
Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…
В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…