Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі – на берагах рэк і азёр – святкуюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб’ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.
Убачыць Купалле можна ў самых розных мясцовасцях Беларусі, але ёсць і найбольш вядомыя, масавыя гулянні.
Самае маштабнае свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў» – праходзіць у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. За некалькі гадоў яно стала сапраўдным брэндам краіны: сюды прыязджаюць шматлікія госці не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і іншых краін свету.
У Мінску купальскія святы праводзяцца ў Лошыцкім парку, Цэнтральным батанічным садзе, заапарку.
Убачыць традыцыі і пачуць аўтэнтычныя купальскія песні розных мясцовасцей можна ў вёсцы Івесь на беразе возера Шо Глыбоцкага раёна, дзе праходзіць унікальнае свята абрадавага фальклору «Купалле Паазер’я». Сюды збіраюцца калектывы, якія выконваюць старадаўнія напевы ў традыцыйнай манеры.Купалле адзначаюць па ўсёй Беларусі. Напрыклад, арыгінальнае свята з абыходам двароў і гульнямі на старадаўнім замчышчы праводзяць жыхары пасёлка Ракаў Валожынскага раёна, свае фэсты ёсць у Тураве Жыткавіцкага раёна, Лепелі, Мядзелі, Слуцку, Заслаўі…
На базе Козловщинской средней школы состоялось совещание руководителей учреждений образования Дятловского района, посвящённое подготовке к…
В Беларуси намолотили 8,8 млн тонн зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Ящур КРС – это вирусное, контагиозное заболевание крупнорогатого скота, заразное и для человека. Ящур или…
Православные верующие сегодня отмечают один из великих двунадесятых праздников - Успение Пресвятой Владычицы нашей Богородицы…
Вопрос: как защитить себя от интернет-мошенничества? Отвечает старший участковый инспектор милиции Александр Скворчинский: – Мошенники…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…