Куды здаць бытавую тэхніку?

Бытавая тэхніка не бывае асабліва даўгавечнай. Калі яна не паспявае паламацца, то старэе нават у ідэальных умовах.

Як жа пазбавіцца ад старой бытавой тэхнікі?

У нашым раёне РУП ЖКГ і Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства прадастаўляюць паслугі насельніцтву па вывазе буйна-, сярэдне- і дробнагабарытнага электрычнага і электроннага абсталявання (бытавой тэхнікі).

Да буйнагабарытнага абсталявання адносяцца халадзільнікі, маразільнікі, пральныя, посудамыйныя і сушыльныя машыны, газавыя і электрычныя пліты і іншае абсталяванне, габарыты якога ў суме трох вымярэнняў складаюць больш за 160 см.

Сярэднегабарытнымі лічацца тэлевізары, маніторы, сістэмныя блокі камп’ютараў, прынтараў, капіравальных машын, сканераў, ноўтбукаў, кандыцыянераў, вентылятараў, ЗВЧ-печаў, абагравальнікаў, пыласосаў і іншага абсталявання, габарыты якога ў суме трох вымярэнняў складаюць ад 80 да 160 см.

Да дробнагабарытнай тэхнікі – уся тэхніка, габарыты якой у суме трох вымярэнняў складаюць да 80 см уключна.

Сёння можна перадаць бясплатна Дзятлаўскаму РУП ЖКГ адходы бытавой тэхнікі двума спосабамі.

  1. Самастойна даставіць у прыёмныя пункты РУП ЖКГ: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 4; г. п. Наваельня, завулак Снітко, 3 А; аг. Гезгалы, д. 9 А; г. п. Казлоўшчына, вул. Азёрная, 16. Рэжым работы пунктаў: панядзелак – пятніца з 8 да 17 гадзін.
  2. Па папярэдняй заяўцы па нумары тэлефона 6-68-36. РУП ЖКГ выдзеліць транспарт (у буднія дні з 8 да 17 гадзін) для вывазу тэхнікі. Аплата за транспартныя паслугі не прадугледжана.

Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства прыём адходаў электрычнага і электроннага абсталявання ажыццяўляе праз прыёмна-нарыхтоўчы пункт, які знаходзіцца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Слонімская, 34 (у буднія дні з 8 да 17 гадзін) па цане 25 капеек за кілаграм. Для тых, у каго няма магчымасці арганізаваць самастойную дастаўку, прадугледжана паслуга па бясплатным вывазе. Прычым такая прапанова актуальная для ўсіх населеных пунктаў раёна. Заяўку можна аформіць па нумары 6-15-28.

УВАГА! Тэхніка прымаецца толькі ў неразабраным выглядзе.

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і  будаўніцтва райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

3 часа ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

6 часов ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

6 часов ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

8 часов ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

9 часов ago

В Гродно прибыла делегация именитых женщин Беларуси

В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…

11 часов ago