19 красавіка напярэдадні свята Уваскрэсення Хрыстова вернікі-каталікі прайшлі з малітваю і Крыжовым шляхам па цэнтральных вуліцах Дзятлава.

Удзельнікі шэсця трымалі ў руках невялікія крыжы.

Мужчыны, жанчыны і дзеці па чарзе неслі драўляны крыж. У ім – збаўленне людзей, цярпенне, уменне зносіць пакуты і любіць Пана Бога.

Вернікі, стоячы на каленях, прасілі ў Пана Езуса, каб Ён ратаваў людзей ад цяжкіх грахоў, пазбавіў ад прыхільнасцяў і слабасцяў. Жыхары раёна зрабілі 14 сімвалічных прыпынкаў і на кожным з іх узгадалі цяжкія пакуты Сына Божага, пакланіліся Яму і падзякавалі за смяротны прысуд, які Пан Езус атрымаў за грахі людзей.

Пасля Крыжовага шляху ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося набажэнства Адарацыі святога Крыжа. Вернікі сабраліся на ўрачыстую літургію.

Вялікая пятніца — дзень без святой Імшы, у які Езус  узяў на свае плечы крыж і прыняў смерць дзеля  нашага збаўлення.

У час літургіі Слова ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула разам з міністрантамі прачытаў апісанне Мукі Хрыста, ўспамін падзеяў, у якіх здзейснілася збаўленне свету і доўгую малітву ў 10-ці розных інтэнцыях: за Святы Касцёл, за Папу, за ўсе станы духавенства і вернікаў, за катэхуменаў, за адзінства хрысціянаў, за жыдоў, за тых, хто не верыць у Хрыста, за тых, хто не верыць у Бога, за тых, хто кіруе дзяржавамі, за церпячых.

Святар і прыхаджане ўшанавалі крыж, затым адбыўся абрад Святой Камуніі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

26 минут ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

30 минут ago

Ведае ўчастковы. Тры фразы для тэлефонных аферыстаў

Пытанне: як неабходна адказваць на тэлефонны званок, калі разумееш, што з табой размаўляюць махляры? Адказвае…

38 минут ago

Жыццё, прысвечанае роднаму краю: першы дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея

Кажуць, што чалавек жыве да таго часу, пакуль жыве памяць пра яго. Гэтыя словы як…

40 минут ago

Інфатурнэ. Што такое хала і ці бываюць шчаслівыя рэцэпты?

30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…

4 часа ago

О размерах пособий с 1 августа 2026 года семьям, воспитывающим детей

С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…

5 часов ago