11 красавіка каталіцкія вернікі Дзятлава прайшлі Крыжовым шляхам па вуліцах райцэнтра.

Парафіяне сабраліся каля касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі, каб разам прыняць удзел у набажэнстве, паразважаць над апошнімі хвілінамі зямнога жыцця Езуса Хрыста. Наперадзе працэсіі быў крыж. Па чарзе яго неслі моладзь, дзеці, маладыя матулі і таты, міністранты, духавенства, медыкі, педагогі, прадпрымальнікі, работнікі іншых арганізацый горада і людзі пенсійнага ўзросту. Удзельнікі Крыжовага шляху прайшлі праз 14 прыпынкаў – стацыі з разважаннямі.















Многія з іх трымалі ў руках невялікія крыжы. Вернікі, стоячы на каленях, прасілі ў Пана Езуса, каб ён ратаваў людзей ад цяжкіх грахоў, пазбавіў ад слабасцей.





























Працэсія вярнулася да касцёла, дзе адбылася супольная малітва. Пробашч дзятлаўскай парафіі ксёндз Андрэй Лішко выказаў падзяку вернікам за ўдзел у Крыжовым шляху і запрасіў разам асвяціць вярбу ў Пальмовую нядзелю і распачаць Вялікі тыдзень.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga