Крымінальная хроніка. Здарэнні мінулага тыдня

З 27 ліпеня па 2 жніўня 2020 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступілі 65 паведамленняў, 9 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 21 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 35 – аб іншых здарэннях.

Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 28 правапарушальнікаў, узбуджаны дзве крымінальныя справы.

Пагаспадарылі злодзеі

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу ў вёсцы Засецце. З дома мясцовай жыхаркі прапалі спартыўная сумка, асабістыя рэчы, 20 метраў электраправодкі, бытавая хімія, прас, інструменты. З незамкнёных гаспадарчых пабудоваў злодзеі вынеслі тры ручныя касы і саломарэзку. Урон ад крадзяжу ацэнены ў 252 беларускія рублі.

Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра ўчынены нераскрыты крадзеж, паведаміць па нумары 102. Ананімнасць гарантавана.

Здарэнні ў сельгаспрадпрыемствах

На тэрыторыі мехмайстэрняў адной з гаспадарак Дзятлаўскага раёна выяўлены факты парушэння парадку ўліку і захоўвання лому чорных металаў. Адміністрацыйныя пратаколы складзены на дзвюх адказных асобаў гэтага сельгаспрадпрыемства.

Да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы прыцягнуты чатыры работнікі розных сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўшчыны.

Вырасла кветка – сапсавала настрой

На прысядзібным участку жыхаркі аднаго з аграгарадкоў раёна праваахоўнікі знайшлі забароненую да вырошчвання наркаўтрымліваючую расліну – алейны мак. Ён рос на плошчы 0,003 гектара. На гаспадыню складзены адміністрацыйны пратакол, расліны вырваны і знішчаны.

Міліцыя нагадвае жыхарам раёна, што за вырошчванне маку і канопляў на ўчастках законам прадугледжана адказнасць. На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца прафілактычныя мерапрыемствы ў

рамках спецыяльнай праграмы “Мак”: міліцыя і надалей будзе праводзіць агляд прысядзібных участкаў.

Ігар ХІТРО,
Намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

5 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

6 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

6 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

7 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

8 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago