З 15 па 21 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 63 паведамленні, 7 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 26 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 30 – аб іншых здарэннях. Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 11 правапарушальнікаў, узбуджана 3 крымінальныя справы.

Пачысціў чужы кашалёк

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце крадзяжу. Злачынства было ўчынена ў перыяд з 13 па 16 студзеня. У гэты час з кашалька, які знаходзіўся ў сумцы дзятлаўчанкі, 1966 года нараджэння, былі скрадзены 100 долараў ЗША.

Праваахоўнікі просяць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра абставіны  злачынства, тэлефанаваць на нумар 102 ці паведаміць участковаму інспектару міліцыі.

З карткі прапалі грошы

16 лютага ўзбуджана крымінальная справа на невядомага, які нявызначаным спосабам з 25 па 26 снежня 2020 года з банкаўскай карткі ААТ “Беларусбанк” жыхара вёскі Валоўнікі скраў 268 рублёў 98 капеек.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Следующая новость

Похожие публикации