У першы дзень вясны актывістак Прынёмання ў Гродзенскай абласной філармоніі сабраў І рэгіянальны жаночы форум пад сімвалічнай назвай “Беларускі саюз жанчын: 30 гадоў разам з краінай”.
Урачыстая сустрэча была прымеркавана да юбілею аб’яднання і паспяховага правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.
У скарбонцы абласной жаночай арганізацыі, якая аб’ядноўвае больш за 30 тысяч неабыякавых да лёсу Айчыны жыхарак рэгіёна, дзясяткі сацыяльна значных праектаў, дабрачынных акцый, слаўных спраў. Адметна, што на форуме адбылася прэзентацыя праекта, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці – “Жаночы твар Перамогі”, таксама свята стала цудоўнай нагодай, каб ушанаваць заслужаных актывістак аб’яднання, лаўрэатак абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года”, ветэранаў жаночага руху, якім уручылі крыштальныя сімвалы “Дочерям Гродненщины”. Адзін з іх атрымала наша зямлячка – Ганаровая старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Галіна Чура.
Вось што яна расказала:
– Ад цудоўнага канцэрта і віншаванняў засталіся найлепшыя ўражанні. Прыемна было яшчэ раз пачуць, які важкі ўклад у развіццё Беларусі ўносіць жаночая арганізацыя, узгадаць найбольш паспяховыя яе праекты і мерапрыемствы. Самыя цёплыя эмоцыі пакінула сустрэча з ветэранамі жаночага руху – маімі сяброўкамі з іншых раёнаў. Мы не спыняем сваёй грамадскай дзейнасці, сама я стараюся дапамагаць аддзяленню “Праменьчык”, сацыяльна-педагагічнаму цэнтру, Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзялюся з імі ўсім, што маю. Упэўнена ў галоўным: у гэты складаны час, калі ў свеце матэрыяльнае пачало засланяць і выцясняць духоўнае, нам неабходна рабіць дабро, не чакаючы словаў удзячнасці і ўзнагарод. Калі мы аб’яднаемся ў справах дабра, яно абавязкова пераможа. Ад усёй душы жадаю землякам здароўя, дабрабыту, яснага мірнага неба над галавой.
Уражаннямі ад паездкі падзялілася і старшыня раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Алена Васкель:
– Выдатнае мерапрыемства, высокі ўзровень арганізацыі, арыгінальны сцэнарый, цёплая сяброўская атмасфера. Удзячна арганізатарам за магчымасць атрымаць масу станоўчых эмоцый з аднадумцамі. Жанчыны Гродзеншчыны заўсёды былі на вышыні, у нас закладзены адметныя традыцыі, мы высока трымаем планку. І нам, дзятлаўчанкам, нельга яе паніжаць. Крыху ўвагі, дабрыні – і жыццё напоўніцца сэнсам. Давайце дарыць гэты сэнс нашым людзям. Удзельніцам раённага аб’яднання дзякую за творчыя ідэі, самааддачу, увагу, цярпенне, нераўнадушша. Разам мы зможам многае.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…
С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…