Жаночая прыгажосць такая ж непаўторная, як прыгажосць стыхіі. Гэта пацвердзілі ўдзельніцы конкурсу грацыі і прыгажосці “Краса Дзятлаўшчыны-2017”, які сёлета ў шосты раз прайшоў у нашым раёне з ініцыятывы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

За званне пераможцы змагаліся шэсць дзяўчын – Кацярына Нагорная (Наваельнянская сярэдняя школа), Юлія Каско (КСУП Жукоўшчына), Таццяна Санцэвіч (Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа), Надзея Герасіменка (Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа), Юлія Ванчук (ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”), Ангеліна Дулебянец (сярэдняя школа №3 горада Дзятлава).

Удзельніцам былі прапанаваны заданні: дэфіле “Прыгажосць Беларускай зямлі”, відэазнаёмства-візітоўка (прэзентацыі рыхтавалі загадзя), творчы конкурс-хатняе заданне “Галасы крыніц Беларусі”, кулінарны конкурс “Беларуская кухня”, інтэлектуальны конкурс (пытанні ад вядучых Генадзя Сураўца і Ніны Грыб), дэфіле ў вячэрніх сукенках, а за тытул “Міс сімпатый гледачоў” аддавалі свае галасы прысутныя ў зале.

Майстэрства канкурсантак ацэньвала журы, узначаліў якое намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько. Вызначыць лепшую сярод прыгажунь было няпростай задачай.

Па выніках іспытаў званне “Краса Дзятлаўшчыны-2017” і карону пераможцы атрымала Ангеліна Дулебянец. Астатнія ўдзельніцы атрымалі тытулы: “I Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2017” — Кацярына Нагорная, “II Віцэ-Міс Дзятлаўшчыны-2017” яна ж “Міс фота” — Юлія Каско, “Міс чароўнасць Дзятлаўшчыны-2017” – Надзея Герасіменка, “Міс індывідуальнасць Дзятлаўшчыны-2017” – Таццяна Санцэвіч, “Міс сімпатый гледачоў-2017” – Юлія Ванчук. Усе канкурсанткі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі ад спонсараў і прадпрыемстваў, дзе працуюць. Кветкі дзяўчынам дарылі родныя і сябры, якія прыйшлі падтрымаць. Развітваючыся, удзельніцы конкурсу віншавалі адна адну, фатаграфаваліся на памяць, дзякавалі Але Чарняўскай, якая дапамагала рыхтавацца.

Спонсарамі раённага конкурсу “Краса Дзятлаўшчыны-2017” выступілі раённы камітэт ГА “БРСМ”, раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”, фотасалон “А-2” (Алена Тухто), цырульня “Славянка” (Алена Гузавец), адзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.

І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Праз хрышчэнскую ваду дапамагае Гасподзь
Дзелавы панядзелак. Адвыклі людзі ад зімы
Школьны мерыдыян

Школьны мерыдыян

19 января, 2026

1 Комментарий

  • Поздравляю победительницу. Третья школа “рулит”

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации