Вялікая Айчынная вайна пакінула страшны след на тэрыторыі Беларусі.
Праўдзівыя звесткі аб зверствах фашыстаў і іх памагатых на беларускіх землях змяшчае кніга “Генацыд беларускага народа”, выдадзеная на падставе матэрыялаў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У рамках тыдня патрыятычнага выхавання з матэрыяламі гэтай кнігі пазнаёміліся вучні 5 класа Дварэцкай сярэдняй школы. Іх уразілі жахлівыя фотаздымкі з канцэнтрацыйных лагераў, лічбы, якія пацвярджаюць факты знішчэння беларускага народа ў гады вайны. Кожная старонка – боль, слёзы, а яшчэ павага і гонар за родны беларускі народ, які пацярпеў такія страты, але змог адрадзіцца. Не менш уразіла вучняў кніга “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына”, якая змяшчае матэрыялы аб 23 знішчаных вёсках Дзятлаўскага раёна, 7 з якіх былі спалены цалкам. Пяцікласнікі, стаіўшы дыханне, чыталі змешчаныя ў кнізе ўспаміны жыхароў, якім цудам удалося выратавацца.
Кожная старонка гэтых кніг напоўнена болем і смуткам аб тых, хто стаў ахвярай той жудаснай вайны, праўду пра якую павінен ведаць кожны беларус.
Марына ЖЫХ,
класны кіраўнік 5 класа Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…
На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…
Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…
Сегодня в 01-26 на линию "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля в деревне Засетье…
Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…
Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае