Нарэшце надвор’е дало перадышку ад зацяжных дажджоў, і хлебаробы раёна з падвоенай энергіяй  прадоўжылі масавае жніво.

У КСУП “Хвінявічы” завяршылі ўборку азімага ячменю і адразу ж прыступілі да яравога. На палетку ў 100 гектараў каля вёскі Разважжа працуюць пяць збожжаўборачных камбайнаў GS-1218 ААТ “Гомсельмаш”, на адвозцы зерня – чатыры МАЗы, а таксама тры прэс-падборшчыкі збіраюць салому ў рулоны, якія вывозяцца з поля на спецыяльных платформах.

– Кожная хвіліна лета сапраўды на вагу золата. Таму, пакуль надвор’е дазваляе, наша тэхніка выходзіць у поле раніцай, як толькі сыдзе раса, і працуе да завяршэння светлавога дня, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Кугейка. – Цяпер убіраем яравы ячмень гатунку “зубр” беларускай селекцыі, якога пасеяна 140 гектараў. Нягледзячы на вясновыя замаразкі, ураджай сёлета радуе. Ёсць палегласць каласоў, што ўскладняе задачу па ўборцы, аднак механізатары ў нас вопытныя, усе камбайны абсталяваны сцяблопад’ёмнікамі, каб убраць усё максімальна якасна і эфектыўна. У планах да канца тыдня завяршыць уборку гэтай культуры.

Аляксандр Віктаравіч расказаў, што наперадзе аграрыяў прадпрыемства чакае ўборка культур азімай групы – трыцікале, пшаніцы, жыта, рапсу, аўса, а таксама яравых аўса, пшаніцы, зернебабовай групы. Без уліку кукурузы ўборачныя плошчы, дзе яшчэ належыць працаваць, складаюць 1046 га. Разам з тым вядзецца падрыхтоўка глебы да сяўбы азімага рапсу.

На жніве працуе адзін з самых вопытных механізатараў КСУП “Хвінявічы” Анатоль Марук. Сёлета ён атрымаў для работы новы магутны камбайн  GS12A1Pro з палепшанай кабінай і шырынёй захопу жаткі 7 метраў.

– Азімы ячмень убралі, цяпер – яравы. Сыпле добра, настрой бадзёры. Каб яшчэ дожджыкаў было менш, увогуле было б выдатна. Усім хлебаробам жадаю ўдачы, спрыяльнага надвор’я і высокіх намалотаў, – гаворыць Анатоль Яўгенавіч.

Вадзіцель ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Аляксандр Цярэшка дапамагае калегам не першы год, займаецца перавозкай збожжа.

– Гэта маё пятае жніво тут. Запрашаюць дапамагчы – і я не адмаўляюся, – расказвае ён. – Каб камбайны не стаялі ў чаканні, на ўборачнай задзейнічаны адразу чатыры машыны. Возім зерне за чатыры кіламетры  на зернесушылку ў Хвінявічы. Таксама сёлета вазіў сянаж, пасля збожжавай групы пяройдзем на кукурузу. Рады, што магу быць карысным у такой важнай для ўсіх беларусаў справе, як уборачная кампанія.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#АПК #сельская гаспадарка #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Калі лік ідзе на хвіліны

На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…

8 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

10 часов ago

На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…

10 часов ago

Своевременность выплаты заработной платы, среднего заработка за время трудового отпуска

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос своевременности выплаты заработной платы, среднего заработка за время…

10 часов ago

Льготный кредит молодым специалистам

Указ Президента Республики Беларусь от 27.11.2000 № 631  «О предоставлении льготных кредитов отдельным категориям граждан». Данная…

10 часов ago

Юрий Караев принял участие в молодежном форуме «Белорусский код: История. Единство. Будущее.»

Организаторы его проведения – Белорусский профессиональный союз работников транспорта и коммуникаций и его молодежный совет.…

11 часов ago