На Дзятлаўшчыне прайшоў штогадовы агляд-конкурс пасеваў. Семінар ладзіцца два дні на землях усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Сёлета ўборачныя плошчы ў сямі гаспадарках складаюць 22 263 гектары: азімая пшаніца – 5363 га, азімая трыцікале – 3697 га, азімае жыта – 866 га, азімы ячмень – 1887 га, яравая пшаніца – 1263 га, яравы ячмень – 1762 га, яравы авёс – 330 га, грэчка – 196 га, проса – 20 га, зернебабовыя культуры – 1014 га, азімы рапс – 4374 га, яравы рапс – 1491 га.
У другі дзень камісія наведала КСУП “Войневічы”, ААТ “Дварэц-Агра”, ААТ “Граніт-Агра”. Ацэньваліся стан пасеваў, выкананне нормы высеву, аптымальнай гушчыні, унясенне мінеральных угнаенняў, правядзенне хімахоўных работ, узворванне і ўцягванне ў гаспадарчы абарот патэнцыйна ўрадлівых і пустуючых земляў, якія прылягаюць да сельскагаспадарчых аб’ектаў, якасць сяўбы і іншыя аспекты.
Па выніках конкурсу былі вызначаны гаспадаркі, мацнейшыя ў вырошчванні асобных відаў культур, а таксама пераможцы ў агульным заліку.
Дыплом і грашовую прэмію за лепшыя пасевы азімага рапсу і яравых збожжавых атрымала ААТ “Граніт-Агра”, кукурузы – ААТ “Дварэц-Агра”, цукровых буракоў – КСУП “Войневічы”, ільну – КСУП “Хвінявічы”, азімых збожжавых культур – СГФ “АграМілк”, бульбы – КСУП “Жукоўшчына”.
Сёлета пераможцай у агульным заліку стаў СГФ “АграМілк”, віцэ-чэмпіён – ААТ “Граніт-Агра”, бронзавы прызёр – КСУП “Хвінявічы”.
Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталій Шулейка ўручыў заслужаныя ўзнагароды, падзякаваў усім за ўдзел у важнай для аргарыяў раёна практычнай нарадзе і пажадаў поспехаў у сёлетняй уборачнай кампаніі.
Наталля АВЯРЧУК
Ксенія ПІВАВАРЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#сельское хозяйство #агроном #нашелучшее
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил соотечественников с Днем отца. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе…
С наступлением холодов риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду, дятловские…
У лясах грыбнікоў вельмі даймаюць ласіныя мухі. Наколькі небяспечны ўкус гэтага насякомага? Тлумачэнне ад Дзятлаўскага…
Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…
21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца цудоўнае свята – Дзень бацькі. Быць добрым бацькам – гэта…