Колькі заплацім за ваду і цяпло?

У Беларусі з 1 студзеня могуць павялічыць тарыф за спажытую звыш нормы ваду ў шматкватэрных жылых дамах (цяпер ліміт складае 140 літраў у суткі на аднаго зарэгістраванага ў кватэры). Акрамя таго, прапануецца зменшыць тарыфы на цеплавую энергію для «пустуючага» жылля, у якім ніхто не прапісаны.

Цяпер тарыф на ваду, які субсідзіруецца, складае 0,5748 рубля за кубічны метр. З 1 студзеня тарыф для тых, хто ўкладваецца ў ліміты, плануюць падняць да 0,8163 рубля за кубічны метр. За перарасход ліміту трэба будзе плаціць па павышаным тарыфе ў 1,0612 рубля за кубічны метр. Тарыф з павышаючым каэфіцыентам у 1,3 будзе дзейнічаць для «пустуючага» жылля, нежылых памяшканняў, якія выкарыстоўваюцца для асабістых мэтаў, прыватных унітарных прадпрыемстваў і для кватэр, у якіх не ўсталяваны прыборы індывідуальнага ўліку расходу вады пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

З 1 студзеня ў Беларусі плануюць зменшыць і эканамічна абгрунтаваны тарыф (гэта значыць поўны, па якім разлічваюцца, да прыкладу, уласнікі кватэр, у якіх ніхто не зарэгістраваны). Цяпер эканамічна абгрунтаваны тарыф складае 91,18 рубля за 1 Гкал, а ў студзені 2018 года ён павінен зменшыцца да 86,41 рубля за 1 Гкал — уласнікі «пустых» кватэр, як плануецца, будуць плаціць менш за ацяпленне. Субсідзіруемы тарыф на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння цяпер складае 16,9259 рубля за 1 Гкал, а з 1 студзеня вырасце да 21,3801 рубля за 1 Гкал.

Пры гэтым у Беларусі прапануецца ўвесці новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Да прыкладу, тарыф на цеплазабеспячэнне будзе дыферэнцыраваны ў залежнасці ад наяўнасці і выкарыстання прыбораў індывідуальнага ўліку цяпла, а таксама ў залежнасці ад энергаэфектыўнасці жылога дома.

С. ГРЫШЫНА

administrator

Recent Posts

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

2 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

2 часа ago

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

3 часа ago

Электробезопасность в новогодние праздники

Приближается Новый год и Рождество – одни из самых любимых праздников наших граждан. К этим…

5 часов ago

Эффективность принимаемых мер по сокращению количества пустующих домов

Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…

5 часов ago

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

21 час ago