На працягу трох летніх месяцаў у Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця працавала інтэрактыўная пляцоўка-чытальня пад адкрытым небам “Чытай-Ка”.
Для дзяцей былі падрыхтаваны разнастайныя мерапрыемствы, весела змагаліся яны ў розных конкурсах, віктарынах, пазнаёміліся з новымі кнігамі, удзельнічалі ў літаратурных падарожжах, а галоўнае, правялі вольны час на свежым паветры ў кампаніі з цікавай кнігай. Не засталіся без увагі і выхаванцы дашкольнай установы, для іх была прапанавана гульнёвая праграма “Буквавед”. З азартам дашкольнікі слухалі прыказкі, пацешкі, разгадвалі мудрагелістыя загадкі. Мы, бібліятэкары, заўсёды гатовы адказаць на шматлікія пытанні дзятвы, параіць цікавую кнігу.
Наведвайце бібліятэку, і добры настрой у вас будзе на ўвесь дзень.
Алена АПАНАСІК,
бібліятэкар Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Ярка і шумна завяршыўся Тыдзень бацькоўскай любові на Дзятлаўшчыне – 21 кастрычніка адзначылі Дзень бацькі.…
Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, якая праходзіць з 17 па 24…
Радкі, сагрэтыя любоўю Напярэдадні Дня бацькі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава прынялі ўдзел у…
В Беларуси намолотили 1043 тыс. тонн зерна кукурузы. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства…
В связи с осложнением обстановки с пожарами и гибелью людей от них в жилищном фонде…
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя “Сям’я для кожнага дзіцяці”, скіраваная на папулярызацыю сямейных формаў уладкавання дзяцей,…