У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг, сярод іх серыя мужчынскіх дэтэктываў.
Сяргей Звераў “Прыроджаныя аферысты”. Настальгія па часах, якія ўжо паспелі стаць гісторыяй. Канец 1960-х гадоў. У Маскве дзейнічае шайка прафесійных аферыстаў. З майстэрствам сапраўдных акцёраў яны займаюцца “адносна сумленным адабраннем грошай у насельніцтва”, выдаючы сябе то за чыноўнікаў Дзяржплана, то за забеспячэнцаў буйных прадпрыемстваў. Ахвярамі становяцца нячыстыя на руку прадстаўнікі Каўказа і Сярэдняй Азіі. Злавіць аферыстаў даручана старшаму інспектару МУРа Уладзіміру Маславу.
Эдуард Уласаў “У клюшнях чорнага краба”. Закон гэтага вострава: у кожнай здзелкі – свая цана. У рэстаране японскага гарадка Немура падчас святочнага банкета прама за сталом памірае капітан расійскага рыбалоўнага судна Грабаў. У наяўнасці ўсе прыкметы атручвання – няўжо гэта сумна вядомая рыба фугу?
Уладзімір Колычаў “Чужы сілуэт” – яшчэ адна гісторыя, у якой чалавечыя пачуцці праходзяць жорсткія выпрабаванні суровымі абставінамі. У сваім асабняку застрэлена жонка бізнесмена Льва Белакрылава Агата. Труп выявіла ахова, яна ж выклікала паліцыю. Па версіі капітана паліцыі Сцяпана Кручы, які прыбыў на месца здарэння, жанчына заспела ў сваім доме злодзея, які адкрыў агонь. У самы разгар агляду прыходзіць вестка, што адначасова з Агатай забіты і яе муж, які начаваў у палюбоўніцы. Ці не занадта падобна на простае супадзенне?
Аляксандр Тамонікаў “Варожае логава” – раман пра сталінскі спецназ СМЕРШ. Лета 1945 года. Вайна скончылася, але ў Прыбалтыцы яшчэ застаюцца фашысцкія групоўкі, якія называюць сябе “ляснымі братамі”. Бандыты рабуюць мірнае насельніцтва, нападаюць на вайскоўцаў, забіваюць міліцыянераў і прадстаўнікоў савецкай улады. Адну з груповак узначальвае былы паліцай Вітас Варнас. На яго пошукі накіроўваюцца афіцэры СМЕРШа маёр Мікалай Канавалаў і капітан Васіль Рабцаў.
Інга ЛАЎРАНЮК,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#библиотека #книги