Клуб “Пазнай-ка” пазнае малую радзіму

Пашырыў фармат сваёй дзейнасці клуб “Пазнай-ка”, які працуе на базе аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Скарыстаўшыся добрым надвор’ем, удзельнікі клуба на чале з загадчыцай аддзялення Галінай Касцюк накіраваліся ў вандроўкі па малой радзіме.

Памятаючы пра меры бяспекі ў час каранавіруснай інфекцыі, падарожнікі надзелі маскі, захапілі з сабой антысептык. Спачатку мудрыя людзі наведалі народны гісторыка-краязнаўчы музей “Дзеці ліхалецця” Новаяльнянскай сярэдняй школы. Там іх чакала цікавая экскурсія і гутарка з нязменным кіраўніком музея Тамарай Крывеня. Да глыбіні душы прысутных кранулі гісторыі адпачывальнікаў дзіцячага летніка “Наваельня”, дзяцінства якіх апаліла вайна. Даведаліся наведвальнікі клуба “Пазнай-ка” і аб іншых падзеях часоў Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне. А Людміла Хадаркевіч убачыла ў музеі фота свайго бацькі, што стала для яе прыемнай нечаканасцю. Таксама Тамара Крывеня расказала гасцям шмат цікавага пра пасёлак Наваельня ў розныя перыяды існавання, пералічыла старыя будынкі, якія захаваліся да нашых дзён. На развітанне госці пакінулі запісы ў кнізе водгукаў музея. У вершаванай форме свой водгук напісала Ірына Варабей.

Наступная экскурсія была арганізавана ў аграгарадок Раготна, дзе гасцей віталі навучэнцы мясцовай школы. Каб сустрэць мудрых людзей, дзеці апранулі нацыянальныя касцюмы, арганізавалі экскурсію па навучальнай установе. Асабліва зацікавіла гасцей наведванне школьнага музею лёну “Беларускі скарб”. Тут сабрана багатая калекцыя рэчаў нацыянальнага побыту. Не змагла ўтрымацца і села за ткацкі станок Ірына Варабей. Яна паказала, як ранейшыя майстрыхі стваралі самабытныя пакрывалы і ручнікі для бытавога карыстання. У вершаванай форме навучэнцы прадставілі гасцям увесь працэс апрацоўкі лёну, паказалі калекцыю вырабаў з яго, выпушчаных на Аршанскім ільнокамбінаце.

Не менш прыемнай была экскурсія мудрых людзей на аграсядзібу “Каля дуба”. Іх гасцінна сустрэлі Жанна і Сяргей Калпінскія. У падарожнікаў была магчымасць пагуляць па сядзібе, пафатаграфавацца на ўлонні мясцовых краявідаў, адпачыць на пляжы. Затым гаспадары запрасілі мудрых людзей пагрэцца каля печы і пачаставацца чаем.

Наведвальнікам клуба “Пазнай-ка” спадабалася зноў адкрываць для сябе родныя мясціны. У далейшым яны збіраюцца выехаць за межы раёна і наведаць некалькі турыстычных аб’ектаў Гродзеншчыны.

Ірына КАЎКЕЛЬ
Фота прадастаўлена наведвальнікамі клуба  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup   

administrator

Recent Posts

Прием граждан

18 сентября в здании Дятловского районного исполнительного комитета управляющим делами Гродненского областного исполнительного комитета Курманом…

1 час ago

Более 20% площадей сахарной свеклы убрано в Беларуси

Более 20% площадей сахарной свеклы убрано в Беларуси, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Минсельхозпрода. По оперативным…

2 часа ago

Александр Лукашенко убежден в необходимости развития отношений между Минском и Ватиканом

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил Папу Римского Льва XIV с днем рождения. Об этом БЕЛТА…

2 часа ago

Белорусы взяли 11 медалей юношеских первенств Европы по пятиборью в Португалии

 Белорусские пятиборцы завоевали 11 наград на чемпионате Европы среди спортсменов до 15 и до 19…

3 часа ago

«Картофельный бум» в Гезгалах

Щедрая белорусская земля в очередной раз доказала: наш второй хлеб достоин самых громких оваций! На…

3 часа ago

Прыём грамадзян

24 верасня прафсаюзны прыём грамадзян па пытаннях тлумачэння нормаў заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных…

4 часа ago