У горадзе Слоніме прайшоў другі агляд-конкурс ваенна-патрыятычных клубаў органаў унутраных спраў Гродзенскай вобласці, у якім прынялі ўдзел 16 каманд. І зноў, як і ў мінулым годзе, лепш за ўсіх свае навыкі паказалі нашы землякі – выхаванцы клуба “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, які працуе на базе Казлоўшчынскай сярэдняй школы. З медалямі, каштоўнымі падарункамі і пераходным кубкам за першае месца яны вярнуліся са спаборніцтваў, чым яшчэ раз даказалі, што грунтоўная падрыхтоўка і вялікая воля да перамогі даюць чаканы вынік.

Падтрымлівалі ў гэты адказны дзень хлопцаў і дзяўчат і не сумняваліся ў іх перамозе людзі, якія пастаянна займаюцца з выхаванцамі фізічнай, страявой, агнявой падрыхтоўкай, ва ўсім ім дапамагаюць – гэта кіраўнік клуба “Мужнасць” намеснік начальніка АУС райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Юшкевіч і кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Казлоўшчынскай сярэдняй школы Святаслаў Буяк.

– Хваляванне, перажыванне і, урэшце, радасць прынёс нам дзень спаборніцтваў. Ніколькі не сумняваўся ў сілах нашых выхаванцаў, – расказвае Андрэй Яўгеньевіч. – Дзятлаўчане вельмі дастойна сябе паказалі і даказалі, што трывала трымаюць высокую планку. Упэўненае валоданне, уменне і веды праявілі ў конкурсных выпрабаваннях па страявой і медыцынскай падрыхтоўцы. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі лепшы вынік быў у Ганны Грышук – 46 балаў з 50-і і Паліны Войтка – 45 балаў. У спартыўнай эстафеце прымала ўдзел уся каманда – і тут таксама сталі першымі, цудоўна прадставілі і візітную картку, якую навучэнцам дапамагла падрыхтаваць педагог-арганізатар Казлоўшчынскай школы Іна Войтка. Цяпер яны будуць актыўна рыхтавацца да рэспубліканскіх спаборніцтваў, якія пройдуць у верасні ў каледжы Міністэрства ўнутраных спраў. Будзем спадзявацца на выніковы ўдзел.

– Мы ўсе рады і ганарымся, што змаглі зноў прынесці Дзятлаўшчыне ў гэтых спаборніцтвах абласную перамогу, а сумесная старанная праца не была дарэмнай, дзеці не падвялі, – дзеліцца ўражаннямі Святаслаў Уладзіміравіч. – У каманду ўвайшлі навучэнцы-васьмікласнікі на чале з капітанам Уладзіславам Баруком. Яны актыўныя, смелыя, мэтанакіраваныя, ведаюць сабе цану, гатовыя перамагаць, таму былі настроены на прызавое месца. Але разам з радасцю перамогі адчуваецца і хваляванне, бо цяпер трэба яшчэ больш рыхтавацца – наперадзе рэспубліканскія выпрабаванні, а там, безумоўна, шмат вельмі моцных каманд-канкурэнтаў. Вядома ж, будзем старацца. Ды і без дапамогі нашых куратараў – аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, а таксама кіраўніцтва раёна – не застанемся, вялікі ім дзякуй за падрыхтоўку і падтрымку.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

3 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

6 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

7 часов ago