Сёлета ў Дзятлаўскім раёне, як і ў 2017 годзе, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама будзе прадоўжана практыка правядзення кірмашоў вакансій і акцый па садзейнічанні ў працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян.

У 2017 годзе на Дзятлаўшчыне былі праведзены 19 кірмашоў вакансій, у якіх прынялі ўдзел 9 наймальнікаў раёна і 189 непрацуючых грамадзян. Кірмашы вакансій прайшлі ў горадзе Дзятлаве, Жукоўшчынскім, Казлоўшчынскім, Наваельнянскім, Дзятлаўскім, Дварэцкім сельскіх саветах. У час гэтых мерапрыемстваў 175 непрацуючым грамадзянам было прапанавана працаўладкаванне на пастаянную ці часовую работу.

З пачатку 2018 года на тэрыторыі раёна праведзены 3 кірмашы вакансій. Так, у кірмашы на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельскага савета, прынялі ўдзел 10 непрацуючых грамадзян, васьмі з іх былі прапанаваны работа ці навучанне па запатрабаваных на рынку працы прафесіях з гарантыяй далейшага працаўладкавання. У кірмашы вакансій, які быў праведзены на тэрыторыі Вензавецкага сельскага савета прынялі ўдзел 9 чалавек, якія мелі патрэбу ў працаўладкаванні, васьмі грамадзянам прапанавана пастаянная або часовая работа на тэрыторыі раёна.

Для аказання дапамогі ў працаўладкаванні непрацуючым жыхарам раёна плануецца правесці кірмашы вакансій ва ўсіх сельскіх саветах.

Алена САВАНЬ,
намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама

Стоит почитать:

На заседании сессии областного Совета депутатов рассмотрены итоги социально-экономического развития области в прошлом году. Среди награжденных зампред Дятловского райисполкома Игорь Кухаревич

Медсестры и водители наиболее востребованы на рынке труда в Гродненской области

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации