На палях раёна спее добры ўраджай, і асноўны клопат для хлебаробаў сёння – убраць яго без страт.

Безумоўна, уся адказнасць кладзецца на плечы камбайнераў і вадзіцеляў.  Гэта дзякуючы іх намаганням і старанню запаўняюцца засекі багатым ураджаем.

І зноў гранітаўскія хлебаробы папаўняюць рады тысячнікаў.

29 ліпеня адразу два камбайнавыя экіпажы ААТ “Граніт-Агра” намалацілі па 1000 тон ураджаю: Уладзімір і Іван Чарняўскія – 1035 тон, Алег Грыб і Андрэй Сёмуха – 1007 тон.

Уладзімір і Іван Чарняўскія з’яўляюцца пераможцамі абласных спаборніцтваў па Дзятлаўскім раёне, якія першымі намалацілі 1000 тон збожжа ў групе камбайнераў з прапускной здольнасцю 10-12 кг/c. Асабліва выніковым выдаўся для іх учарашні дзень – 167 тон зерня. Яны працуюць на камбайне “John Deere”.

Акрамя камбайнераў, тысячнікам па стане на 29 ліпеня стаў вадзіцель “МАЗа” з прычэпам на адвозцы зерня Андрэй Гулецкі.

Больш за 700 тон зерня перавезлі на аўтамашынах з грузападымальнасцю да 5 тон Віктар Тарас, Сяргей Сарока і Дзяніс Сёмуха.

Усіх камбайнераў і вадзіцеляў гаспадаркі з працоўнымі дасягненнямі павіншавалі старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, уручылі ім дыпломы, прэміі, вымпелы, падарункі і кветкі.

Працу хлебароба ўславіў песняй фальклорны гурт “Суседачкі” Данілавіцкага дома культуры.

Урачыстасць завяршылася. І зноў – у дарогу.

Вольга ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

17 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

18 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

18 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

19 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

20 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago