Каталіцкія вернікі сустрэлі Віфлеемскі агонь

У нядзелю, 18 снежня, у Дзятлава прыбыў Віфлеемскі агонь – скаўцкую эстафету перадалі ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Запаліць агонь у галоўны храм горада прыйшлі прыхаджане і госці райцэнтра. Полымя сімвалізуе нараджэнне Збавіцеля, а таксама спакой, надзею і адзінства. Агонь запальваецца ў базіліцы Раства Хрыстова ў Віфлееме, а потым дастаўляецца ў Вену (Аўстрыя) і перадаецца ў розныя краіны Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Напярэдадні свята Божага Нараджэння святло запаленай свечкі набывае вялікі сакральны сэнс – менавіта з ім, што асвятліла грэшнае жыццё чалавека, асацыіруюць вернікі прышэсце на зямлю Хрыста.

Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула заклікаў прыхаджан бліжэйшыя пяць дзён захоўваць пост, прыходзіць да споведзі ў храм, разам памаліцца за матуляў, якія чакаюць нараджэння дзетак, за дзяцей і моладзь, студэнтаў і адступленне пандэміі. Ён запрасіў усіх на святочную імшу, прысвечаную Нараджэнню Хрыстоваму, і Калядны канцэрт, якія адбудуцца 25 снежня ў Дзятлаве.

У гэты дзень кожны з прыхаджан змог патрымаць у руках святыню, атрымаць праз яе Божае благаславенне.

Віфлеемскі агонь з касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адправіцца ў іншыя каталіцкія храмы раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

6 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

8 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

8 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

10 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

10 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

11 часов ago