Каштоўная знаходка ў манастыры

Незвычайныя прадметы старажытнасці нядаўна былі выяўленыя ў кладоўцы Свята-Успенскага храма вёскі Лаўрышава Навагрудскага раёна. Адзін з такіх рарытэтаў адносіцца да Х стагоддзя ад Нараджэння Хрыстовага.

Як расказаў святар Алег Мініч, у час агляду памяшкання ён выпадкова выявіў два пазалочаныя сподкі з гравіраванымі выявамі крыжоў. Прыборы выкарыстоўваліся ў свой час пры здзяйсненні таінства Еўхарыстыі. Адзін з іх мае надпіс на лацінскай мове: “посуд царквы Нягневіцкай 1765 года”. Для даведкі: храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў сяле Лаўрышава пабудаваны ў 1756 годзе (па іншых звестках, у 1798 годзе) з дрэва ў выглядзе карабля па ўзоры храма Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра. Узнікае пытанне: якім чынам прадмет набажэнства трапіў з адной царквы ў іншую?

На другім сподку царкоўна-славянскімі лічбамі выбіта “6412”. Сам святар не можа сказаць, што азначае гэтая лічба. Ёсць здагадка, што гэта летазлічэнне ад стварэння свету, ад Нараджэння Хрыстовага гэта 903-і год. І падстава для гэтага ёсць. Даўней, аж да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, гады на пісьме пазначаліся лічбамі царкоўна-славянскай азбукі. Дакладная дата заснавання манастыра невядомая. Першае яго ўпамінанне ў летапісе адносіцца да 1262 года. Атрымліваецца, што манастыр з’явіўся амаль на чатыры стагоддзі раней? Але ж святы роўнаапостальны князь Уладзімір хрысціў Русь у 988 годзе, пазней на 85 гадоў. Пытанняў больш, чым адказаў.

Знаходку перадалі ў царкоўна-археалагічны музей Лаўрышаўскага Свята-Елісееўскага манастыра. Па словах захавальніка музея, адкрытыя еўхарыстычныя прадметы адносяцца да найстаражытнейшых рэліквій манастыра.

Ігар ЗІНЧАНКА

administrator

Recent Posts

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

1 час ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

2 часа ago

Не знаешь куда деть энергию? Поймай свой спорт!

Лето заканчивается, а крутые приключения только начинаются! В последнюю неделю августа с 24 по 28…

2 часа ago

Як атрымаць пасведчанне чарнобыльца?

У Дзятлаўскім раёне ёсць населеныя пункты, якія знаходзяцца ў зонах радыеактыўнага забруджвання. Яны ўваходзяць у…

2 часа ago

Наш гістарычны выбар. Пашчасціла паўдзельнічаць у важных для Беларусі падзеях

Усебеларускі народны сход сёлета адзначае сваё 30-годдзе. Георгій Белуш, былы старшыня Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта,…

2 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Канцылярскіх тавараў павінна быць больш

Насычанасць гандлёвай сеткі школьнымі таварамі знаходзіцца на пастаянным кантролі дзяржаўных службаў і дэпутацкага корпусу. Напярэдадні…

3 часа ago