Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана інтэрактыўная карта службаў “адно акно”.

Яна прадстаўлена ў выглядзе карты Рэспублікі Беларусь, на якой паказана размяшчэнне службаў “адно акно” ў кожным рэгіёне. Цяпер пры навядзенні (націску) курсора на адну з іх можна азнаёміцца з кароткай інфармацыяй па кожнай службе: назва, адрас яе размяшчэння, рэжым працы, сайт мясцовага выканаўчага і распарадчага органа для азнаямлення з больш падрабязнай інфармацыяй.

Азнаёміцца з інтэрактыўнай картай можна, перайшоўшы па спасылцы https://minjust.gov.by/ministry/karta/.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі вы можаце звярнуцца ў службу “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах: 6-86-41, 142.

Працуе служба па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).

Станіслава ГАНЧАР,

кіраўнік службы “адно акно”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации