Categories: Падзеі

Капуста для аматараў тэатра (+відэа)

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці 27 сакавіка на вечар тэатральнага гумару сабраліся самыя заўзятыя аматары тэатра.

Віншаванні з Міжнародным днём тэатра прымалі артысты Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек “Dalls4all”, які адзначае пяцігадовы юбілей сваёй творчай дзейнасці, і артысты 11-га тэатральнага сезона ўзорна-тэатральнай студыі “Мелодыя душы”.

Вялікі і грандыёзны свет тэатра, але галоўная яго сіла заключаецца ў жывым, трапяткім сэрцы акцёра, у яго думках і пачуццях. Тэатр не існуе без акцёра, таму ў гэты дзень праводзіўся конкурс у рамках тэатральнага гумарыстычнага капусніка. Удзельнікі студыі “Мелодыя душы” выступалі ў якасці і акцёраў, і рэжысёраў-пастаноўшчыкаў.

У склад журы, якое ацэньвала акцёрскае майстэрства па 10-бальнай сістэме, уваходзілі Таццяна Шостка, мастацкі кіраўнік народнага хору ветэранаў “Ветэраны ў страі”; Наталля Капковіч, музычны кіраўнік Гезгалаўскай сярэдняй школы; Васіль Шыцько, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. А тры лепшыя рэжысёрскія пастановачныя работы ацэньвалі гледачы з дапамогай апладысментаў і шумамеру, які ставіў балы.

На конкурс было прадастаўлена шаснаццаць тэатральных мініяцюр і сцэнак. Гледачы разам з акцёрамі змаглі пабываць у фотаатэлье, буціку, у студэнцкай сталовай, супермаркеце, школе, на прыёме ў доктара, у салоне прыгажосці і нават у шлюбным агенцтве. Не было межаў фантазіі юных акцёраў. Усе выступленні суправаджаліся бурнымі апладысментамі і крыкамі “Брава!”. І гледачы, і журы прыемна правялі вечар тэатральнага гумару.

Перш чым агучыць вынікі конкурсу, члены журы падзякавалі юным акцёрам за творчасць, за пастаноўкі, адзначылі, што яны займаюцца добрай справай, радуюць і дораць хвіліны радасці ўсім, хто збіраецца на іх спектаклі. Было вельмі складана вызначыць пераможцу, бо кожны па-свойму таленавітая, эмацыянальная, творчая асоба, усе стараліся. Дыпломам 1-й ступені была ўзнагароджана Дар’я Юрчык, дыплом 2-й ступені атрымаў Данііл Каско, на трэцім месцы – Паліна Гушча. Прыз глядацкіх сімпатый таксама дастаўся Дар’і Юрчык.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Стоит почитать:

У Дзятлаве прайшоў VI Адкрыты рэгіянальны конкурс беларускай творчасці «Лянок»

Ад Года навукі – да Года малой радзімы

administrator

View Comments

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

3 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

21 час ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

23 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

24 часа ago