Кантроль за харчаваннем навучэнцаў

Бацькоў школьнікаў у красавіку-маі бягучага года хвалявала пытанне арганізацы і харчавання з улікам сітуацыі з пандэміяй каранавіруса.

Змэтай вывучэння сітуацыі з арганізацыяй харчавання ў школах у Камітэце ў маі бягучага года працавалі тэлефоны гарачай лініі, на якія звярнуліся толькі тры алавекі, што сведчыць аб зніжэнні праблем у гэтай сферы.

Ва ўсіх установах адукацыі забяспечана магчымасць ажыццявіць безнаяўны разлік аплаты за харчаванне. На аб’ектах харчавання, дзе ажыццяўляецца абарот наяўных грашовых сродкаў, устаноўлена касавае абсталяванне, укаранёны электронныя праграмы суправаджэння харчавання, абнаўляюцца прыкладныя двухтыднёвыя рацыёны харчавання.

Разам з тым, адзінкавыя парушэнні былі выяўлены ў бягучым годзе пры праверцы аднаго з камбінатаў школьнага харчавання вобласці. Устаноўлена што распрацаванае прыкладнае двухтыднёвае меню, а таксама дзённыя рацыёны не адпавядалі ў поўнай меры ўстаноўленым патрабаванням па энергетычнай каштоўнасці. Не выконваліся натуральныя нормы харчавання па асобных групах прадуктаў (сокі, садавіна, малако, кісламалочныя прадукты, сыр) у той час як спажыванне каўбасных вырабаў, круп, макаронных вырабаў значна перавышала ўстаноўленыя нормы. Выяўлены асобныя парушэнні правілаў гандлю, санітарных нормаў і правілаў у школьных буфетах.

Па выніках праверкі суб’екта накіравана прадпісанне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці.

Кантроль за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, якія датычацца арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі, будзе прадоўжаны, у тым ліку пры арганізацыі харчавання ў дзіцячых аздараўленчых лагерах.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago