У райвыканкаме прайшоў семінар-нарада па пытаннях прафілактыкі п’янства і алкагалізму, папярэджання знаходжання на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення.
У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна; упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва; Дзятлаўскай ЦРБ.
Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка адзначыў, што з мэтай выканання Дырэктывы № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі дысцыпліны” на тэрыторыі раёна вялікая ўвага надаецца пытанням аховы працы, стану працоўнай і грамадскай бяспекі, стварэння бяспечных умоваў на вытворчасці, праводзіцца прафілактычная работа і прымаюцца меры па зябеспячэнні вытворча-тэхнічнай дысцыпліны.
– Нягледзячы на актыўную прафілактычную работу, тэматыка застаецца актуальнай для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, – заўважыў Віталій Тадэвушавіч. – На жаль, нярэдкія факты з’яўлення на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення, што можа быць звязана з парушэннем тэхнікі бяспекі і, як вынік, траўматызмам.
Віталій Шулейка заклікаў прысутных не замоўчваць праблему, выяўляць факты п’янства на рабоце, парушэнні працоўнай дысцыпліны і самім паведамляць міліцыі, працаваць у вырашэнні гэтай праблемы сумесна з участковымі інспектарамі. Ён прапанаваў павысіць кантроль за работнікамі кожнага з прадпрыемстваў, знайсці для гэтага дзейсныя спосабы.
Галоўны спецыяліст сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сцяпан Вольскі нагадаў аб адказнасці за знаходжанне работнікаў гаспадарак на працоўным месцы ў нецвярозым стане: яе нясуць не толькі самі аператары, механізатары, даглядчыкі і вартаўнікі, а і начальнікі падраздзяленняў.
У красавіку прайшла калегія, прысвечаная гэтай праблеме, па выніку якой былі прыняты канкрэтныя крокі: два разы на тыдзень праводзіць праверку работы вартавой аховы, а таксама забяспечыць арганізацыі і прадпрыемствы раёна алкатэстарамі, якія будуць выкарыстоўваць спецыялісты гаспадаркі. Акрамя таго што п’яныя парушальнікі атрымліваюць пакаранне згодна з законам, у кожнай гаспадарцы ёсць свае “рычагі”. Гэта пазбаўленне прэміі на працяглы час, звальненне або страта дадатковых сацыяльных выгодаў (напрыклад, у ААТ “Граніт-Агра” – гэта важкі харчовы набор раз на месяц кожнаму, хто не парушае дысцыпліну).
– Важна кантраляваць стан работнікаў гаспадарак не толькі ў пачатку працоўнага дня, а і яшчэ некалькі разоў на працягу працоўнай змены і на завяршэнні яе, – заўважыў Віталій Шулейка. – Не замоўчвайце выяўленыя праблемы, бо калі іх не вырашыць сёння, заўтра можа быць ужо позна. Пры гэтым, калі гаспадарка сама зафіксавала факт знаходжання на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення і паведаміла аб гэтым у органы правапарадку, гэта будзе адлюстравана ў міліцэйскім пратаколе.
Сярод станоўчых прыкладаў прафілактычнай работы Віталій Тадэвушавіч прывёў устаноўку на ААТ “Дварэцкі льнозавод” аўтаматызаванай прапускной сістэмы, якая ўключае ў сябе кантроль стану здароўя кожнага работніка.
Аб прафілактыцы злачынстваў, правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, расказаў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС райвыканкама Андрэй Юшкевіч.
– Колькасць “алкагольных” злачынстваў у нашым раёне, на жаль, расце, – у пацвярджэнне Андрэй Яўгеньевіч агучыў лічбы абласной і раённай статыстыкі. – Найбольш частыя з іх – крадзяжы з пустуючых дамоў і тэрыторыі прадпрыемстваў.
Ён заклікаў арганізацыі раёна ўзмацніць работу вартавой аховы і кантроль на працоўных месцах у дзённы і начны час, наладзіць цеснае супрацоўніцтва ідэалагічных работнікаў з участковымі інспектарамі.
Доктар агульнай практыкі Дзятлаўскай ЦРБ Аксана Цыкман нагадала аб небяспецы, якую п’янства і алкагалізацыя нясуць для здароўя насельніцтва.
– У рабоце па захаванні бяспекі людзей не павінна быць фармалізму, – падвёў вынік сустрэчы Віталій Шулейка. – Задача кожнага кіраўніка – зрабіць усё неабходнае, каб яго работнікі вярнуліся дадому пасля заканчэння працоўнага дня жывымі і здаровымі. Таму ў вырашэнні пытанняў працоўнай дысцыпліны ўсім вам трэба працаваць актыўна, адказна і патрабавальна.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…
По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…